Абвешчаныконкурс за дасягненні ў галіне якасці
Абвешчаны XVI конкурс на атрыманне Прэмій Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці
Галоўнымі крытэрыямі ўдзелу ў конкурсе з’яўляюцца дасягненне значных вынікаў у галіне забеспячэння якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, выконваемых работ ці аказваемых паслуг, пашырэнне рынкаў збыту, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў менеджменту і сучасных тэхналогій, задавальненне запытаў спажыўцоў.
Конкурс праводзіцца па мадэлі, якая адпавядае крытэрыям Прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг і мадэлі дзелавой дасканаласці Еўрапейскага фонду кіравання якасцю (ЕFQM). Гэта дазваляе прадпрыемствам-удзельнікам будаваць свой падыход у галіне менеджменту якасці на прынцыпах, якія выкарыстоўваюць іх замежныя партнёры.
Мадэль прэміі ўключае дзве групы крытэрыяў: магчымасці, якія характарызуюць ролю лідара ў арганізацыі, стратэгію, партнёрства і рэсурсы, працэсы, прадукцыю і паслугі, а таксама вынікі, дасягнутыя прадпрыемствам у адносінах да задавальнення патрэб і чаканняў спажыўцоў, уласнага персаналу, знешніх зацікаўленых бакоў і ў асноўнай дзейнасці.
Прэтэндаваць на атрыманне прэміі могуць юрыдычныя асобы незалежна ад формы ўласнасці.
Прэмія прысуджаецца арганізацыям з колькасцю працуючых: да 250 чалавек; ад 250 да 1500 чалавек; звыш 1500 чалавек. Вылучаюцца 5 кірункаў дзейнасці: вытворчасць нехарчовых тавараў бытавога прызначэння; вытворчасць харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння (акрамя ўзбраення і ваеннай тэхнікі); аказанне паслуг і выкананне работ; выкананне работ і аказанне паслуг у галіне будаўніцтва.
Вызначэнне пераможцаў конкурсу (лаўрэатаў і дыпламантаў) здзяйсняецца ў два этапы: па выніках праверак дадзеных матэрыялаў і шляхам экспертызы на месцах.
Рашэнне аб прысуджэнні прэміі прымае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пераможцам уручаюцца дыпломы і сімвал прэміі, а таксама даецца права выкарыстоўваць на працягу пяці год выяву эмблемы прэміі ў маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы, у рэкламных мэтах і дакументацыі. Штогод каталог лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.
Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць
да 1 ліпеня 2014 года ў сакратарыят камісіі пры Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Неабходныя кансультацыі можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС): 220113, г. Мінск, вул. Ме-лежа, 3; тэл. (017)262-52-54.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на інтэрнэт-сайце Дзяржстандарту (www.gosstandart.dov.by/конкурсы ў галіне якасці).
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.