Хто стане жанчынай года?

Хто стане жанчынай года?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На рэспубліканскім конкурсе, які сёння праходзіць у Мінску, Берасцейшчыну прадстаўляюць 9 яркіх асоб
Напачатку сакавіка былі падведзены вынікі абласнога конкурсу “Жанчына года-2011”. Па словах старшыні абласной грамадскай суполкі “Беларускі саюз жанчын” Ірыны Арабей, як заўсёды, няпроста было зрабіць выбар. Дастойных – шмат, а намінацый – усяго 9…
І ўсё ж такі камісія  назвала пераможцаў. У намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” ёю стала Святлана Масюк, дырэктар ААТ “Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат” Івацэвіцкага раёна, а “За актыўную грамадскую дзейнасць” – Алена Блоцкая, намеснік дырэктара ААТ “Ізаляцыя” (Бярозаўскі раён). Настаўніца Камянецкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Грушэўская і дырэктар ДУ “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Раіса Мышкавец на рэспубліканскім конкурсе будуць сапернічаць сярод удзельніц намінацый “За дасягненні ў выхаванні дзяцей” і “За дабрачыннасць і міласэрнасць”. Пераможцамі яшчэ пяці намінацый прызнаны: Галіна Зыранава, кіраўнік гуртка Крывошынскай СШ Ляхавіцкага раёна (“За жаночую мужнасць”), Галіна Сцепанюк, дырэктар Антопальскага цэнтра рамёстваў з Драгічыншчыны (“За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне”), Таццяна Дземідзюк, старшыня СВК “Узыходзячая зара” Кобрынскага раёна (“За ўклад у адраджэнне сяла”), Валянціна Шуляк, дырэктар ПВУП “Мінеральная вада “Царыца” Ганцавіцкага раёна (“За паспяховы дэбют у бізнесе”), Ларыса Малікава, загадчыца гінекалагічнага аддзялення Баранавіцкай гарадской бальніцы №2 (“За прафесіяналізм”).
У наступным нумары “Народная трыбуна” абавязкова раскажа аб тым, як глядзеліся брастаўчанкі на рэспубліканскай сцэне і хто з іх сваёй непаўторнасцю засланіў іншых прадстаўніц. А самым нецярплівым раім глядзець сённяшнія тэлевізійныя выпускі навін…
Служба навін “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Змянілася мінімальная стаўка дзяржаўнай пошліны за разгляд іскавых заяў

Следующая запись

За незаконную нарыхтоўку бярозавага соку – штраф да 20 базавых велічынь