Беларусь

  • Главная
  • На першым плане
  • Канстанцін Сумар і Пасол Ірана ў Беларусі Махамад Рэза Сабуры абмеркавалі перспектывы далейшага эканамічнага супрацоўніцтва

Канстанцін Сумар і Пасол Ірана ў Беларусі Махамад Рэза Сабуры абмеркавалі перспектывы далейшага эканамічнага супрацоўніцтва


Іран і Беларусь могуць цесна ўзаемадзейнічаць паміж сабой у эканамічнай галіне. Такую думку выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махамад Рэза Сабуры на сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Канстанцінам Сумарам, якая адбылася 26 ліпеня.
Дыпламат упершыню прыехаў на Брэстчыну, каб паўдзельнічаць у адкрыцці шматфункцыянальнага бізнес-цэнтра “Дзідас-Персія”, будаўніцтва якога прафінансавана іранскім бокам. Махамад Рэза Сабуры адзначыў высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і выказаў зацікаўленасць у наладжванні больш цеснага і эфектыўнага супрацоўніцтва. “Вам патрэбны інвестыцыі, нам – прадукты харчавання, а іх, я ведаю, на Брэстчыне выпускаецца шмат і выдатнай якасці. Упэўнены, што ў гэтым напрамку ў нас ёсць добрыя перспектывы”.
У сваю чаргу Канстанцін Сумар падкрэсліў, што і Беларусь у цэлым, і Брэсцкая вобласць у прыватнасці шчыра вітаюць развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з Іранам, а гэта дазволіць напоўніць намеры і планы канкрэтным зместам, рэальнымі праектамі. “Мы экспартуем больш за палову прадуктаў харчавання, што выпускаем у вобласці, можам пастаўляць іх і ў краіны Персідскага заліва. Трэба толькі правільна пабудаваць лагістыку паставак – тады адлегласць паміж нашымі краінамі не будзе перашкодай”.
У ходзе сустрэчы бакі дамовіліся больш актыўна развіваць такую форму эканамічных кантактаў, як правядзенне выстаў-кірмашоў. Для пачатку, як прапанаваў губернатар, інвестыцыйны і эканамічны патэнцыял Брэсцкай вобласці вырашана прадставіць у Іране ў электронным варыянце. Махамад Рэза Сабуры запрасіў кіраўнікоў Брэстчыны наведаць Ісламскую Рэспубліку Іран з мэтай далейшага развіцця супрацоўніцтва.
Віктар СЛАВІН, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля