Персідскі матыў на Савецкай

Персідскі матыў на Савецкай

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Нарэшце, здзейснілася! Перарэзана чырвоная стужка на самым працяглым па часе будаўніцтва ў гісторыі Брэста аб’екце
На вуліцы Савецкай у абласным цэнтры адкрыты шматфункцыянальны бізнес-цэнтр “Дзідас-Персія”. Горад пазбавіўся-такі даўгабуду, які дзесяцігоддзі псаваў турыстам прыемныя ўражанні, ды і брастаўчан моцна раздражняў. Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “НТМ” падрадзілася пераўтварыць гэты куточак горада над Бугам і з задачай справілася. Дарэчы, эскіз фасада выбіралі з 22 (!) праектаў і знайшлі той, што і сучасны, і ў інтэр’ер вуліцы Савецкай упісаўся выдатна.
На ўрачыстым адкрыцці старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў заўважыў: “За 35 год у гэтага будынка змянілася шмат гаспадароў, не раз перайначвалася і яго функцыянальнае прызначэнне. Можа, і добра, што мы яго не пабудавалі да маскоўскай Алімпіяды 1980 года – тады гэта быў бы невыразны гасцінічны комплекс часоў СССР. Цяпер жа горад атрымаў аб’ект унікальны па сваёй сутнасці, які спалучыў у сабе шматфункцыянальнасць, іранскую нацыянальную культуру і майстэрства нашых будаўнікоў”.
Падтрымаў мэра Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махамад Рэза Сабуры: “Нягледзячы на цяжкасці, гэты праект, прафінансаваны іранскім бокам на 37 мільёнаў долараў, паспяхова рэалізаваны фірмай “Дзідас”. Я прабыў у Беларусі толькі некалькі месяцаў, але ўжо знаходжу яе чароўнай, а ваш народ – цудоўным”.
Безумоўна, непаўторнасці Брэсту надасць цяпер і бізнес-цэнтр на Савецкай. Тут размясціліся офісы з кандыцыянерамі, оптавалаконнай сістэмай сувязі, высакаскорасным інтэрнэтам, прасторныя гандлёвыя залы, утульная гасцініца, выставачная галерэя і… аглядная пляцоўка, з якой адкрываюцца захапляльныя віды Брэста. І нават на польскі бок зазірнуць можна. У афармленні інтэр’ераў пануюць белы колер і шкло, вока радуюць фрэскі і артэфакты, прывезеныя з Ірана. Персідскія матывы гэтак жа гарманічна спалучыліся з Брэстам, як і нашы беларускія цымбалы ўліліся ў гучанне іранскай музычнай групы “Авінда”, якая выступала на адкрыцці цэнтра.
У перспектыве – другая чарга аб’екта, дзе будзе створаны забаўляльны цэнтр і шматузроўневы паркінг для легкавых аўтамабіляў.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Першыя тысячнікі

Следующая запись

Ля пагранперахода “Пясчатка” адкрылася аўтазаправачная станцыя