З нябёс на зямлю, альбо Свята блакітных берэтаў

З нябёс на зямлю, альбо Свята блакітных берэтаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Сёння ў Брэсце маладыя дэсантнікі пакажуць, чаго яны вартыя, а паглядзець на гэта можа кожны
Дзень заснавання паветрана-дэсантных войскаў з’яўляецца асаблівым для кожнага, хто хоць раз прымерыў блакітны берэт і цяльняшку, а таксама назаўсёды пераадолеў свой страх, скокнуўшы з парашутам. За больш чым тры дзясяткі гадоў існавання 38-й асобнай мабільнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай брыгады праз яе прайшло шмат пакаленняў байцоў, якія без перабольшання называюць дэсантуру сваёй другой сям’ёй.
У Паўднёвы гарадок сёння з раніцы ідуць з жонкамі і дзецьмі тыя, для каго дэвіз “Дзе ПДВ – там Перамога!” стаў жыццёвым. Успомніць мінулае, паглядзець, чаго варты сённяшні “маладняк”, – гэта цікава былым вайскоўцам, аднак неардынарна правесці вольны час у гэты дзень могуць нават далёкія ад спраў армейскіх людзі. Насычаная праграма абяцае цудоўнае свята для гараджан і гасцей горада.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Праграма мерапрыемстваў
9.30 – дзень адчыненых дзвярэй (КПП воінскай часці)
ПАКАЗАЛЬНЫЯ ВЫСТУПЛЕННІ:
! роты ганаровага каравула;
! ваеннага аркестра Брэсцкай ваеннай камендатуры;
! няштатнай парашутнай каманды;
! комплекс рукапашнага бою са зброяй і без зброі;
! паказ майстэрства валодання халоднай зброяй;
! баявы эпізод “Захоп і знішчэнне аб’екта праціўніка”.
ПАКАЗ:
! паветрана-дэсантнай маёмасці;
! баявой тэхнікі і рэчавай маёмасці;
! стралковай зброі, боепрыпасаў, сродкаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.
СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Персідскі матыў на Савецкай

Следующая запись

“Беларусбанк” прыпыніў прыём заяў на выдачу льготных крэдытаў