Беларусь

Летам у Брэсцкай крэпасці адкрыецца “Музей вайны – тэрыторыя Міру”


У жніўні 2012 года старшыня праўлення расійскага канцэрна “Газпрам” Аляксей Мілер наведаў Брэсцкую крэпасць. Пад велізарным уражаннем ад гістарычнага комплексу ён адразу ж прыняў рашэнне аказаць яму неабходную дапамогу. Ужо на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Аляксей Мілер больш падрабязна распавёў пра тое, куды яна будзе накіравана.
– Мы прынялі рашэнне па аднаўленні Паўднёва-ўсходняй казармы, капітальным рамонце і размяшчэнні там экспазіцыі, – адзначыў кіраўнік “Газпрама”.
З гэтай мэтай ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” вылучыла 15 мільярдаў беларускіх рублёў. На гэтыя сродкі ў Паўднёва-ўсходняй казарме было вырашана абсталяваць 8 экспазіцыйных залаў, ачысціць цагляны мур будынка ад напластаванняў, аднавіць маналітную лесвіцу з агароджай, уладкаваць уваходную групу з гардэробам, памяшканне для навуковых супрацоўнікаў і экскурсаводаў. Да таго ж, неабходна было распрацаваць канцэпцыю, архітэктурна-мастацкае рашэнне, падабраць і падрыхтаваць экспанаты, экспазіцыйнае абсталяванне, асвятленне, агучванне, стварыць дыярамны рад і іншае.
Завяршыць работы па рамонце і стварэнні экспазіцыі неабходна да 22 чэрвеня гэтага года  – акурат да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сама ж экспазіцыя атрымала прыгожую назву “Музей вайны – тэрыторыя Мiру”. Зараз закупляюцца матэрыялы для яе належнага афармлення, актыўна фарміруюцца элементы экспазіцыі залаў – вітрыны, манекены, інсталяцыі, мультымедыйнае абсталяванне і экспанаты.
Прынцып будовы новай экспазіцыі Паўднёва-ўсходняй казармы кардынальна адрозніваецца ад прынцыпу, на аснове якога пабудавана экспазіцыя дзеючага Музея абароны Брэсцкай крэпасці. У новай праз мастацкія вобразы і з дапамогай сучасных тэхналогій рэалізуецца падыход, які дае магчымасць паказаць вайну ва ўсёй яе бяс-концай і бязлітаснай трагічнасці для ўсяго жывога, для прыроды ва ўсёй яе цэласнасці і адзінстве.
Тут будуць раскрыты раней невядомыя акалічнасці жыцця і смерці абаронцаў крэпасці ў палоне, іх лёсы пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, новыя факты аб няпростай гісторыі адкрыцця мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.
У шасці залах “Музея вайны – тэрыторыі Міру” будзе размешчана пастаянная экспазіцыя, а ў дзвюх – зменная. Там будуць актыўна выкарыстоўвацца сюжэтныя і відавыя, панарамныя фотаматэрыялы. З мэтай прыцягнення замежных наведвальнікаў анатацыі да кожнай залы, тэмы ці асобных экспанатаў будуць прадстаўлены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.
Такім чынам, Брэсцкая крэпасць, не зважаючы на шматлікія спробы фальсіфікацыі гістарычных фактаў з боку Захаду, актыўна рыхтуецца да годнай сустрэчы 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Юрый АМЕЛЬЯНЮК,
г. Брэст.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля