На Брэстчыне зарэгістраваны выпадкі блакіроўкі камп’ютараў невядомай шкоднай праграмай

На Брэстчыне зарэгістраваны выпадкі блакіроўкі камп’ютараў невядомай шкоднай праграмай

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Гэта праграма пры загрузцы камп’ютараў блакіруе работу аперацыйнай сістэмы быццам бы з-за прагляду і распаўсюджвання карыстальнікам дзіцячага… гей-порна.
Для разблакіроўкі камп’ютара карыстальніку прапануецца заплаціць пэўныя сумы ў беларускіх рублях на рахункі абаненцкіх нумароў розных аператараў сотавай сувязі, а таксама на электронныя кашалькі, што ўказваюцца ў паведамленні, якое выводзіцца на экране заражанага камп’ютара.
Прыклад такога паведамлення:
“Windows заблакаваны! Прычына: прагляд і распаўсюджванне дзіцячага гей-порна. Для разблакіроўкі Windows неабходна заплаціць штраф у памеры 200000 рублёў. Інструкцыя па аплаце штрафу:
1. Знайдзіце бліжэйшы тэрмінал аплаты мабільнай сувязі.
2. Выберыце аператара сотавай сувязі і ўкажыце нумар +375ХХХХХХХ.
3. Унясіце купюры ў купюрапрыёмнік. Вазьміце квітанцыю.
Пасля аплаты на выда-дзеным чэку знайдзіце нумар паведамлення і ўвядзіце яго ў поле ніжэй.
Калі аплата і праверка прайшлі паспяхова, блакіроўка з камп’ютара будзе знята, а ваша справа выдалена з архіваў МУС Беларусі.
ВАЖНА: калі на працягу 12 гадзін з моманту з’яўлення гэтага паведамлення ў rlr не будзе ўведзены код, усе да-дзеныя, уключаючы Windows і Bios, будуць беззваротна выдалены”.
Што рабіць, калі вы атрымалі такое паведамленне? Неабходна звярнуцца да спецыялістаў, якія аказваюць паслугі па праграмным забеспячэнні. Ні ў якім выпадку не пералічвайце грошы!
Супрацоўнікі міліцыі просяць грамадзян, якія пералічылі ўжо пэўныя сродкі  для разблакіроўкі камп’ютараў ад шкоднай праграмы, тэрмінова паведаміць аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102.
Сяргей ДУЧЭНКА,
начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх
сувязей УУС аблвыканкама.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Сцэну Брэсцкага тэатра лялек на два дні аддалі фестывалю “Дзве сястры: Беларусь і Расія” і конкурсу мастацкага чытання “Часоў сувязная ніць”

Следующая запись

Аптэка №247 Брэсцкага РУП “Фармацыя” адкрылася ў абласным цэнтры