Беларусь

  • Главная
  • На першым плане
  • На перакрыжаванні вуліц Герояў абароны Брэсцкай крэпасці і Зубачова ў абласным цэнтры адкрылася новая дзяржаўная аптэка

На перакрыжаванні вуліц Герояў абароны Брэсцкай крэпасці і Зубачова ў абласным цэнтры адкрылася новая дзяржаўная аптэка


Гэта стала прыемным сюрпрызам для мясцовых жыхароў. Справа ў тым, што ў горадзе над Бугам паказчык выканання дзяржаўнага сацыяльнага стандарту па забеспячэнні насельніцтва аптэкамі перавыконваецца ў два разы, аднак жыхары менавіта гэтага мікрараёна былі абдзелены дадзеным відам паслуг. Чырвоную стужку перад сваім новым гандлёвым аб’ектам супрацоўнікі Брэсцкага РУП «Фармацыя» даверылі перарэзаць дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алегу Вялічку і кіраўніку адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста Міхаілу Еўтуху.
Гараджане, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, а гэта ў асноўным пенсіянеры, выказалі прадстаўнікам улады ўдзячнасць за адкрыццё аптэкі: цяпер ім стала значна бліжэй хадзіць за лекамі. У час імправізаванай сустрэчы выбаршчыкі звярнуліся да свайго дэпутата Алега Вялічкі з просьбай пасадзейнічаць у адкрыцці яшчэ аднаго сацыяльнага аб’екта – прадуктовага магазіна. Раней магазін тут быў, аднак потым яго зачынілі. Алег Іванавіч паабяцаў разабрацца, наколькі актуальным з’яўляецца пытанне, і па магчымасці дапамагчы.
Юрый МАКАРЧУК, «НТ»,
г. Брэст.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля