Як гарадскім уладам і падманутым дольшчыкам удалося знайсці кампраміс…

Як гарадскім уладам і падманутым дольшчыкам удалося знайсці кампраміс…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

«Размарозілі» дом
Як гарадскім уладам і падманутым дольшчыкам  удалося знайсці кампраміс
На мінулым тыдні старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар пабываў у новым 16-павярховым 94-кватэрным жылым доме на вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі, што знаходзіцца каля вяслярнага канала. З-за фінансавых праблем, якія ўзніклі ў кампаніі «Облик», яго будаўніцтва было «замарожана». Пасля працяглых перагавораў і звяртання будучых жыхароў гэтага дома ў розныя інстанцыі ўдалося знайсці кампраміс і паспяхова вырашыць няпростую сітуацыю.
У свой час 97 працэнтаў дольшчыкаў выплацілі поўны кошт кватэр «Облику». Аднак з 14,5 мільярда беларускіх рублёў кампанія асвоіла толькі  11,9 мільярда, а дом так і не дабудавала. Былым кліентам «Облика» давялося ствараць новы кааператыў, пасля чаго гарадскія ўлады выдзелілі ім крэдыт у памеры 5 мільярдаў рублёў для завяршэння будаўніцтва. На сённяшні дзень кошт аднапакаёвай кватэры ўзрос на 25-29 мільёнаў рублёў, двухпакаёвай – прыкладна на 40 мільёнаў, а  трохпакаёвай – на 70-80 мільёнаў. Па словах старшыні кааператыва Анжэлы Сарачук, усе яго члены далі абавязацельства пагасіць крэдыт, выдзелены горадам, і толькі дзякуючы гэтаму ўдалося вырашыць праблему.
Цяпер падманутыя людзі спрабуюць спагнаць унесеныя звыш дагаворных абавязацельстваў грошы з «Облика» ў судовым парадку, аднак фінансавы стан кампаніі не дае аптымізму спадзявацца на станоўчы вынік. Ёсць, праўда, яшчэ надзея на выплаты страхавой кампаніі, бо будаўніцтва дома было застрахавана.
У час сустрэчы Канстанцін Сумар і будучыя жыхары дома высока ацанілі якасць  работ, якія выкананы ААТ «Будтрэст №8» на завяршальным этапе будаўніцтва.
Юрый МАКАРЧУК, «НТ»,
г. Брэст.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Падтрымаць прыватніка

Следующая запись

На перакрыжаванні вуліц Герояў абароны Брэсцкай крэпасці і Зубачова ў абласным цэнтры адкрылася новая дзяржаўная аптэка