Нагляд краін Садружнасці

Нагляд краін Садружнасці

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

ДА НАЗІРАННЯ ЗА ХОДАМ ПРЭЗІДЭНЦКАЙ ВЫБАРЧАЙ КАМПАНІІ
ПРЫСТУПІЛА МІСІЯ НАЗІРАЛЬНІКАЎ АД СНД
Увага міжнароднай супольнасці да важнай палітычнай выбарчай кампаніі, якая зараз ідзе ў Беларусі, прагназавалася. Пацвярджэннем цікаўнасці з боку міжнародных арганізацый стаў пачатак работы місіі назіральнікаў ад СНД. За ходам падрыхтоўчага этапа сочаць 27 міжнародных назіральнікаў ад краін Садружнасці. Кіраўніком аддзялення штаба місіі ў Брэсцкай вобласці выбраны намеснік дырэктара Дэпартамента па супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і супрацьдзеяння новым выклікам і пагрозам выканкама СНД Бахыт Дасанаў.
Тры дні спадар Дасанаў з калегамі знаёміўся з работай абласной выбарчай камісіі, а таксама дзейнасцю тэрытарыяльных Ленінскай, Маскоўскай, Жабінкаўскай і Кобрынскай раённых. Уражанні засталіся прыемныя, ацэнкі дадзены станоўчыя. На думку Бахыта Дасанава, наш рэгіён ужо сёння гатовы да правядзення выбараў: памяшканні абсталяваны сувяззю, у камісіях ёсць неабходныя дакументы, напрыклад, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Назіральнікі адзначылі таксама кампетэнтнасць членаў выбаркамаў, з якімі гутарылі па тэме выбараў. Не застаўся без увагі і той факт, што ў тэрытарыяльных камісіях шырока прадстаўлены палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні, што пацвярджае захаванне дэмакратычных прынцыпаў і норм пры правядзенні прэзідэнцкіх выбараў.
Назіральнікі мелі магчымасць вывучыць і сітуацыю са зборам подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на галоўную дзяржаўную пасаду. Бахыт Дасанаў адзначыў роўнасць умоў для розных ініцыятыўных груп і тое, што нідзе з боку мясцовых улад, праваахоўных органаў для гэтага не чынілася ніякіх перашкод.
Маніторынг выбараў будзе весціся на ўсіх этапах  прэзідэнцкай кампаніі. Ён бу-дзе грунтавацца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці і непрадузятасці, неўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. За тры дні да выбараў Кіраўніка дзяржавы ў рэспубліцы да работы прыступяць яшчэ каля 400 кароткачасовых назіральнікаў місіі СНД.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Палац надзей

Следующая запись

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Трагедыя на “Пінскдрэў” – агульная бяда і сур’ёзны ўрок на будучыню”