Беларусь

Рэзананс: “Знікаюць мурашнікі”


Пад такім загалоўкам у № 39 ад 27.09.2013 “НТ” была змешчана нататка Сцяпана Нефідовіча. Аўтар выказваў занепакоенасць тым, што агароджаныя мурашнікі “згасаюць” з часам. Навошта ставіць агароджы, калі яны шко-дзяць насельнікам лесу?
У абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя публікацыю разгледзелі і даслалі ў рэдакцыю наступныя тлумачэнні.
Намеснік старшыні камітэта Міхаіл МАСЛАБОЕЎ у адказе ў газету спаслаўся на шматгадовыя назіранні ў Белавежскай пушчы, на падставе якіх кандыдатам біялагічных навук, старшым навуковым супрацоўнікам М.Р. Дзьячэнка распрацавана інструкцыя “Агароджванне мурашнікаў з мэтай абароны ад дзікоў”.
“Асноўнай групай насякомых, якія стрымліваюць масавае размнажэнне шкоднікаў лясных насаджэнняў, з’яўляюцца рыжыя лясныя мурашы. Яны будуюць пасяленні – “мурашыныя кучы”. У кожным такім жыллі знаходзяцца ад некалькіх
дзясяткаў тысяч да некалькіх мільёнаў вельмі карысных насякомых, якія патрабуюць нашай абароны.
Асноўнымі спажыўцамі мурашоў з’яўляюцца дзікі, якія позняй восенню і ранняй вясной, калі мурашы маларухомыя з-за нізкіх тэмператур, выкарыстоўваюць іх у ежу, а зімой уладкоўваюць у мурашніках лежні.
У лясах мурашнікі для абароны ад дзікоў агароджваюць драўлянымі загародкамі, але робяць часта гэта няправільна. Справа ў тым, што мурашыная хатка складаецца не толькі з насыпнога конуса, але і землянога вала, які пранізаны падземнымі хадамі”.
Эколагі сцвярджаюць, што, забіваючы слупкі ў земляны вал, людзі разбураюць падземную частку мурашніка або парушаюць цэласнасць яго знешніх сценак. А гэта шкодна для мурашоў. Калі агароджа мае выгляд шалаша, зроблена са шчыльнага штакетніку ці плеценага плоту, дык парушаюцца ўмовы абагрэву і асвятлення гнязда. Таму прапануецца наступны спосаб агароджы: “Агароджу вакол мурашніка трэба рабіць з жэрдак (таўшчынёй 6-7 сантыметраў) на ўстойлівых слупках (таўшчынёй не менш за 10-12 сантыметраў). Апоры лепш рабіць з дубу ці іншых цвёрдых парод дрэў. Сасновыя слупкі рабіць не пажадана, бо яны хутка згніюць. Вышыня загародкі – не менш чым 90 сантыметраў (з трох жэрдак)… Размяшчаць яе трэба на 80-100 сантыметраў ад краю землянога вала”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля