Супраць “бруднага тузіна”

Супраць “бруднага тузіна”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Каля 60 тысяч таксічных арганічных злучэнняў пастаянна ўздзейнічаюць на чалавека і навакольнае асяроддзе

Сёння нават маленькія дзеці ведаюць, якую шкоду чалавеку і прыродзе наносіць хімічнае забру-джванне. Тым не менш, статыстыка дэманструе даволі “дарослыя” лічбы: каля 100 тысяч хімікатаў вырабляецца зараз у свеце, а штогадова да спіса далучаецца яшчэ тысяча новых. Арганічныя злучэнні сустракаюцца і ў прадуктах харчавання, і ў касметыцы, і ў дзіцячых цацках. Каля 60 тысяч з іх пастаянна ўздзейнічаюць на жывыя арганізмы. З гэтай колькасці вылучаюць 12 устойлівых арганічных забруджвальнікаў – так званы “брудны тузін”. Таксіны, якія ўтрымліваюцца ў адходах падобных хімікатаў, трапляючы ў паветра і ваду, становяцца яшчэ больш небяспечнымі, чым самі першакрыніцы.
Усведамленне сусветнай грамадскасцю маштабаў катастрофы для атмасферы ад уз-дзеяння ўстойлівых арганічных забруджвальнікаў прывяло да падпісання ў шведскім Стакгольме канвенцыі, якая сёння налічвае больш за 130 краін-прыхільніц. Беларусь таксама падтрымала міжнародную дамоўленасць, накіраваную на вырашэнне набалелай праблемы. Быў распрацаваны Нацыянальны план выканання абавязацельстваў, прынятых краінай па рэалізацыі палажэнняў Стакгольм-
скай канвенцыі на 2007-2010-ыя і на перыяд да 2028 года.
Мерапрыемствы Нацыянальнага плана не абмінулі і Брэстчыну. У выніку іх выканання ліквідавана месца захавання непрыдатных ядахімікатаў, якое знаходзілася ў адным са старых ваенных фартоў каля вёсак Міцькі, Кацельня-Баярская і Гершоны Брэсцкага раёна, у міжрэччы Заходняга Буга і Мухаўца. Адтуль на ўтылізацыю ў гомельскі Чачэрск было адпраўлена 310 спецыяльных кантэйнераў з таксічнымі рэчывамі. Сіламі супрацоўнікаў МНС таксама былі перапакаваны і перададзены прадпрыемству “Гомелькамплекспрамадходы” ядахімікаты, знойдзеныя на складах сельскагаспадарчых структур Піншчыны.
– Сёння ў вобласці ўсе непрыдатныя пестыцыды перапакаваны і вывезены на чачэрскі палігон, –
каменціруе сітуацыю Марына Піліпенка, галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнага кантролю за абыходжаннем з адходамі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. – Паводле Нацыянальнага плана на 2011-2015 гады на Брэстчыне зацверджаны адпаведны абласны план дзеянняў па прадухіленні і мінімізацыі негатыўнага ўплыву на наваколле ўстойлівых арганічных забруджвальнікаў. Зараз ён паспяхова прыняты да рэалізацыі. Галоўнае, што неабходна рабіць суб’ектам гаспадарання у межах выканання мерапрыемстваў плана, сумленна праводзіць інвентарызацыю абсталявання і адходаў, у якіх ёсць поліхларыраваныя біфенілы. Да канца 2015 года ўся такая тэхніка павінна быць выведзена з эксплуатацыі і адпраўлена на ўтылізацыю.
Атрымалася сапраўдная дылема. З аднаго боку – выключныя характарыстыкі ПХБ, вогнеўстойлівасць і выбуховабяспечнасць якіх прынеслі гэтым рэчывам шырокае ўжыванне ў электрычнай прамысловасці ў выгля-дзе вадкасцей для трансфарматараў і кандэнсатараў. З другога – недапушчальная шкода наваколлю і чалавеку.
У атмасферу поліхларыраваныя біфенілы трапляюць у выніку ўцечак з пашкоджанага абсталявання, а яно адбываецца з-за прабоін, фізічнага зносу ці карозіі корпуса тэхнікі. У ідэале кандэнсатары павінны эксплуатавацца каля 20-25 гадоў. Гэты тэрмін супадае і з тэрмінам службы дыэлектрычных вадкасцей у іх. Для трансфарматараў жа прадугледжана замена ахала-джальнай вадкасці, аднак на практыцы ажыццяўляецца толькі замена трансфарматарнага масла.
Эколагі перакананы, што выйсцем для навакольнага асяроддзя стане паступовы вывад ПХБ-утрымліваючых матэрыялаў з гаспадарчай дзейнасці чалавека. Але для гэтага патрэбна замяніць іх на больш дэмакратычныя адпаведнікі. Некаторыя з такіх, дарэчы, ужо прайшлі выпрабаванне. Гэта, напрыклад, мінеральнае і сіліконавае масла, высокамалекулярныя парафіны, алкіліраваныя біфенілы і трыфенілы, эфіры фосфарнай, фталевай і іншых карбонавых кіслот, складаныя эфіры шмататамных спіртоў.
Улічваючы высокую ступень небяспечнасці  гэтых арганічных забруджвальнікаў, важна памятаць пра так званыя меры “прафілактыкі”. Рэшткі ПХБ з пашкоджаных трансфарматараў спецыялісты ў галіне экалогіі рэкамендуюць зліваць у герметычныя металічныя ёмістасці, а  адпрацаваныя кандэнсатары пакаваць у аналагічныя кантэйнеры. Захоўваць такія адходы неабходна ў спецыяльных памяшканнях на тэрыторыі ўласніка, а таксама асабліва пільна кантраляваць выкананне бяспечнага абыходжання з імі, як прадугледжвае прыродаахоўнае заканадаўства. Уласнік абсталявання, якое ўтрымлівае ПХБ, павінен весці дакументацыю з мэтай уліку тэхнікі і адходаў і сачыць за іх станам.
Супрацоўнікі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў праводзяць назіранні і за ўтрыманнем устойлівых арганічных забруджвальнікаў у глебе, падземных водах, на водных аб’ектах Брэстчыны. У сувязі з гэтым бярозаўскаму прадпрыемству “Франдэса” сёлета даручана ўкараніць тэхналогію па нейтралізацыі шкодных уласцівасцей пестыцыдаў, якія ўтвараюцца пры вытворчасці прэпаратаў аховы раслін.
А ўвогуле, складаная праца над тым, каб таксіны не атручвалі наша жыццё, павінна стаць агульнай і ўсеабдымнай. Гэта справа рук не аднаго чалавека і нават не аднаго дня. Толькі разам мы зможам змяніць становішча рэчаў і палепшыць экалагію роднай зямлі. Таму змагацца супраць “бруднага тузіна” варта усім светам.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Канстанцін Сумар сустрэўся з епіскапам Антоніем Дзям’янка

Следующая запись

Бліц-апытанне: Каму мы патрэбныя?