Учора адкрылі новы корпус абласной дзіцячай бальніцы (ФОТА)
“Найвялікшае багацце – здароўе нашых дзяцей”, – так сказаў учора кіраўнік Брэстчыны Канстанцін Сумар на адкрыцці новага корпуса абласной дзіцячай бальніцы
Фактычна новы корпус на вуліцы Халтурына (бо ад старога засталіся толькі сцены) парадуе маленькіх пацыентаў камфортнымі ўмовамі медыцынскага абслугоўвання. Так дзяржаўная палітыка нашай краіны скіравана на захаванне галоўнага багацця – здароўя нацыі, тым больш падрастаючага пакалення.
Таму смела можна сказаць, што і ўлада, і будаўнікі зрабілі ўсё магчымае, каб дзеці, якія трапяць у гэтую бальніцу, маглі атрымаць не толькі якасную дапамогу, але і знаходзіцца ва ўтульных, па-сучаснаму абсталяваных пакоях.
Але гэта не адзінкавы аб’ект у вобласці дзіцячай медыцыны. Да канца сёлетняга года плануецца здаць у эксплуатацыю дзіцячую гарадскую паліклініку №1 па вуліцы Кіжаватава ў г. Брэсце.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.