Вадохрышчанскае купанне ў Арэхава

Вадохрышчанскае купанне ў Арэхава

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У вёсцы Арэхава аднайменнага сельсавета стала  ўжо традыцыяй у адно з самых значных праваслаўных свят праводзіць на возеры вадохрышчанскія купанні. Не стаў выключэннем і мінулы аўторак. Пасля ранішняй службы прыхаджане хрэсным ходам накіраваліся на мясцовае возера. Асвяціўшы ваду, першым у палонку апусціўся настаяцель Свята-Параскеўскай царквы айцец Анатоль. Следам за святаром абрад купання выканалі яшчэ каля 30 чалавек, сярод якіх, акрамя мужчын, былі жанчыны і дзеці.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

У Камянцы адкрылі спартыўны комплекс

Следующая запись

Адкрыўся новы корпус санаторыя “Ясельда”