Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў “Крыніца Палесся” будзе выпускаць мастацкія вокладкі для прэзентацыйнага альбома “Рэспубліка Беларусь”. Яе аўтар-распрацоўшчык – вядучы мастак прадпрыемства Іна Гулевіч. Вокладка выканана ў нацыянальным стылі з выкарыстаннем ільну, зроблена ў тэхніцы ткацтва і вышыўкі. Гэта штучная работа – кожную вокладку неабходна вырабляць асобна. На фабрыцы заканчваюць першую партыю, якая хутка будзе адпраўлена заказчыку – Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.