З песняй ды жартам крочаць па жыцці ўдзельнікі народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”

З песняй ды жартам крочаць па жыцці ўдзельнікі народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Цырымонію ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, якая традыцыйна праходзіць у дні праваслаўных калядных свят з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на гэты раз з асаблівым гонарам глядзелі на Жабінкаўшчыне. А як жа не парадавацца за землякоў! Папулярны не тое што ў сваёй вёсцы ды раёне, але далёка за межамі Берасцейшчыны калектыў Хмелеўскага сельскага Дома культуры “Хмелеўскія валацугі” за значны ўклад у адраджэнне і развіццё традыцыйнай рэгіянальнай культуры, народнага гумару, песеннага і танцавальнага мастацтва стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Жыццярадасныя і прыгожыя жанчыны аддана служаць народнаму тэатру гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”. Ужо тройчы яны пацвярджалі званне народнага. Летась толькі афіцыйных канцэртаў далі 50, а колькі выступленняў на святах, кірмашах, фестывалях, карпаратывах! І паўсюдна – дасціпны народны гумар, адметная хмелеўская гаворка, жарты, падгледжаныя ў жыцці, шчырае жаданне весяліць і радаваць людзей. Дарэчы, наша газета не раз распавядала пра “Хмелеўскіх валацуг”, бо арыгінальныя праграмы калектыву, творчыя знаходкі яго ўдзельніц, прызнанне гледачоў, перамогі на конкурсах – усё гэта дае інфармацыйную нагоду. Журналісты раз-пораз звяртаюцца да Таццяны Грыцук – дырэктара СДК, яе дачкі Алены Грыцук – медыцынскай сястры ўчастковай амбулаторыі, Валянціны Вайцюк – настаўніцы Хмелеўскай  школы, Людмілы Іванюк – тэхработніка Дома культуры, і Наталлі Дырман – кіраўніка калектыву. А гэтай з’яднанай жаночай камандзе ахвотна дапамагае акампаніятар Аляксандр Казлоў.
На ўрачыстым мерапрыемстве ўручэння прэмій Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: “Не хлебам адзіным жыве чалавек. Нават магутныя імперыі старажытнасці разбураліся і гінулі, калі страчвалі сувязную агульнасць ідэалаў, маральных асноў, веры – усяго таго, што ператварае насельніцтва ў народ, а месцажыхарства – у Айчыну”. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што народ Беларусі, які перажыў нямала гістарычных драм, ніколі не забываўся на сваю спадчыну, зберагаў паданні, помнікі, традыцыі і песні. І таму не растварыўся ў пясках часу, а застаўся самім сабой, ён пранёс праз стагоддзі гераічны характар і святыя запаветы продкаў.
Як прыемна ўсведамляць, што калектыў з Хмелева мае самае непасрэднае дачыненне да захавання беларускай спадчыны і самабытнай беларускай культуры, таму заслужыў апладысменты ўсёй Беларусі. Таленту апладзіруем стоячы!..
Святлана Таболіч, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Будынак па вуліцы Куйбышава, 11 у Брэсце можа перайсці ва ўласнасць Свята-Мікалаеўскай царквы

Следующая запись

Школьнікі Берасцейшчыны вызначыліся ў рэспубліканскім творчым конкурсе, які праводзіў дзіцячы часопіс “Качели”