Беларусь

  • Главная
  • На рынку паслуг
  • Ад бедстваў, няшчасных выпадкаў і дзеянняў трэціх асоб “Белдзяржстрах” абараняе кожную трэцюю дачу

Ад бедстваў, няшчасных выпадкаў і дзеянняў трэціх асоб “Белдзяржстрах” абараняе кожную трэцюю дачу


…Галіна Аляксандраўна любіла сваю дачу. Больш за 10 год уладкоўвала яе з мужам. Дых-тоўны домік па-гаспадарску быў дагледжаны. І маёмасці ў ім мелася нямала. Адпачываць тут было прыемна.
Чалавек адукаваны, Галіна Аляксандраўна паклапацілася застрахаваць дачны домік. Меркавала проста – на ўсякі выпадак. І не памылілася, бо выпадак той здарыўся: з-за замыкання электраправодкі ўзнік пажар, дача авор добраахвотнага страхавання заключаецца ў межах сапраўднага кошту маёмасці, – тлумачыць Алена Куцэвіч, – а страхаваннем пакрываецца памер урону ў межах страхавой сумы па дагаворы.

Дык ад чаго страхуемся? “Бел-дзяржстрах” вяртае страты ў выпадку стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў і неправамерных дзеянняў трэціх асоб. Як сведчыць статыстыка, дачы часцей за ўсё церпяць ад стыхійных бедстваў – моцны вецер, град, навальніца, удар маланкі, паводка. Ёсць нямала іншых небяспечных прыродных з’яў, якія па сваёй сіле і маштабе распаўсюджвання і працягласці могуць нанесці шкоду пабудовам. Каля 84 працэнтаў стра-
хавых выплат за пашкоджанне дач і загарадных катэджаў звязаны менавіта са стыхійнымі бедствамі.
На другім месцы – выплаты ў сувязі з няшчаснымі выпадкамі: пажарамі, узрывамі, падзеннямі дрэў і інш. Найбольшыя страты людзі нясуць з-за пажараў – яны ў разы вышэйшыя, чым у іншых страхавых выпадках.
Безумоўна, калі дача знаходзіцца без нагляду (асабліва зімой), дык маёмасць можа быць пашкоджана ў выніку проціпраўных дзеянняў трэціх асоб – крадзяжоў, узломаў, хуліганства. Кампенсаваць страты магчыма толькі тады, калі ў вас будзе страхавы поліс.
– За мінулы год прадстаўніцтвамі “Белдзяржстраху” па нашай вобласці зроблена 64 выплаты страхавога вяртання за панесеныя страты ў суме каля 86 мільёнаў рублёў, – паведаміла Ларыса Зінькевіч. – Але страт значна больш, бо многія дачнікі не лічаць патрэбным мець страхавы поліс. І памыляюцца! Нават калі ў чалавека нічога не здарыцца непрыемнага, ён атрымлівае бонусы: за кожны год без страт даём скідку –
ці плаціце меншы страхавы ўзнос, ці на яго памер павялічваецца ваша страхавая сума.
Дарэчы, устанавіць суму страхоўкі можна і ў валюце. Пры страхавым выпадку выплату атрымліваеце па курсе валюты на момант яго наступлення. Скідку атрымаеце і пры самастойным звароце ў любое прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”.
Галіна Аляксандраўна, якую згадвалі напачатку гэтага аповеду, пасля няшчасця з дачай зрабіла для сябе шэраг высноў, і адна з іх – страхаваць і дачу, і маёмасць, якая на ёй знаходзіцца! Так і спакайней, і страты кампенсуюцца ў большым аб’ёме…
У народзе невыпадкова кажуць: беражонага бог беражэ. Асцярожнасць не бывае празмернай, а таму не бойцеся быць абачлівымі. У гэтым вас заўсёды падтрымае “Белдзяржстрах”.
Святлана АФАНАСЬЕВА, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля