Крэда столінскіх банкіраў
Галоўны прынцып работы аддзялення “Белаграпрамбанка” ў Століне – партнёрскія адносіны з усімі кліентамі: паразуменне, павага, давер. Гэта забяспечвае стабільнасць у рабоце
У дзень нашага прыезду спецыялісту банка Наталлі Машлякевіч нечакана перапаў 1 мільён рублёў. Такім чынам аддзячыў ёй кліент банка Раман Мікалаевіч Сімончык – зваршчык КУПП “Манькавічы” – за прапанову набыць латарэю “Суперлато”. Выйгрыш па ёй склаў 250 (!) мільёнаў рублёў.
ВІЗІТНАЯ КАРТКА
У Столінскім аддзяленні “Бел-аграпрамбанка” створаны шырокі спектр паслуг. Банкіры здольны задаволіць любую патрэбу патэнцыяльнага кліента. У сферу рознічных паслуг гэтай крэдытна-фінансавай арганізацыі ўкаранёна сістэма менеджменту якасці.
Аддзяленне абслугоўвае 287 суб’ектаў гаспадарання розных форм уласнасці. Крэдытная сума складае больш за 160 мільярдаў рублёў.
Укладчыкамі аддзялення з’яўляюцца больш за 20 тысяч чалавек.
Арганізацыйная структура прадстаўлена трыма аддзеламі: актыўных банкаўскіх аперацый, разлікаў і рознічных паслуг – і чатырма сектарамі: унутрыбанкаўскіх аперацый, кліенцкага менеджменту, інфармацыйных тэхналогій, касавай работы.
Працуе служба забеспячэння дзейнасці банка, юрысконсульт і інжынер за кантролем будаўніцтва.
У Давыд-Гарадку адкрыты разлікова-касавы цэнтр.
Плённую работу аддзялення забяспечваюць 29 жанчын і 14 мужчын. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў – 36 гадоў.
Мне ўсё імпанавала ў гэтых улюбёных у сваю справу, самаадданых гаспадынях: і стаўленне да людзей, і жыццёвая пазіцыя, і незвычайная замілаванасць, і ўпэўненасць, і перакананасць…
Ды, здаецца, і сама атмасфера, створаная іх узаемаадносінамі, падыходам да кожнага наведвальніка ці, як тут кажуць, кліента, і збліжалі, і лагодзілі душу нейкім незвычайна ўзвышаным пачуццём. Ад іх зыходзіла, а больш дакладней – пульсавала дабрыня, неўпрыкмет палонячы і бадзёрачы цябе, а можа, і крыху перайначваючы на пэўны прамежак часу.
Узгадаліся справядліва сказаныя напярэдадні ў іх адрас словы старшыні райвыканкама Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага: “Гэтыя людзі і робяць, і жывуць у імя чалавека…”
Годная, трапная і ўзвышаная характарыстыка! Тым больш, што гаворка ішла не пра дактароў ці ідэолагаў, каму па волі лёсу, а больш –
работы ці службы наканавана так абыходзіцца з людзьмі, а пра банкіраў. Калі быць больш дакладным – пра супрацоўнікаў аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Століне. І ў першую чаргу – пра яго кіруючае звяно, кіраўніка Надзею Андрэеўну Яхнавец, яе намесніка ідэолага ўстановы Галіну Рыгораўну Ляшко, начальніка аддзела рознічных паслуг старшыню прафкама Святлану Рыгораўну Грыцкевіч, галоўнага бухгалтара, старшыню жаночага савета банка і члена раённага савета жанчын Людмілу Казіміраўну Адамчук.
Я размаўляў з гэтымі жанчынамі (і не толькі з імі) і разам, і з кожнай паасобку. Яны з’яднаны высакароднай мэтай рабіць дабро. Яны раяцца паміж сабою, падсілкоўваючы адна адну энергіяй узнёсласці і чалавечнасці. Яны аднолькава спагадлівыя і чулыя, мэтанакіраваныя і праўдзівыя.
Шчыруюць і вераць.
Хапае ім сілы –
Аб людзях у Століне
дбаюць банкіры.
У гэтай рыфмаванай трактоўцы выпадковасці няма. Прыкладна так бадзёра і захапляльна характарызаваў сваіх падначаленых начальнік Брэсцкага філіяла “Белаграпрамбанка” Ігар Рыгоравіч Керазь. І ў першую чаргу – Надзею Яхнавец, асэнсавана зрабіўшы націск на словы “мая калега”. У яго голасе адчуваліся і павага, і даверлівасць, і апантанасць.
Якімі ж заслугамі дасягнуты такія адносіны? З якой
пазіцыі зыходзіў Ігар Рыгоравіч – чалавек добразычлівы, на пахвалу асцярожны, але справядлівы, хто ўмее трымаць раўнавагу між людзьмі, за што ў даволі маладым яшчэ ўзросце прызнаны кемлівым дырыжорам банкаўскай сістэмы?
Адказы на гэтыя пытанні я і вышукваў у Столінскім аддзяленні ААТ “Белаграпрамбанк”.
– Толькі пра людзей, – больш запатрабавала, чым папрасіла Надзея Яхнавец. – Ведаеце, якія яны дасведчаныя, спагадлівыя і чулыя ў нас?
Працяг – у друкаваным варыянце газеты (№ 14 за 30 сакавіка 2012 года)
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.