Два берасцейцы ўзнагароджаны ганаровымі знакамі “За адзнаку ў ахове правапарадку”

Два берасцейцы ўзнагароджаны ганаровымі знакамі “За адзнаку ў ахове правапарадку”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

10 лепшых байцоў  атрадаў аховы грамадскага парадку прадстаўлялі Брэстчыну на рэспубліканскім вучэбна-метадычным зборы. Мерапрыемства праходзіла на базе вайсковай часці №3214 і факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Удзельнікі збору наведалі заняткі па прававой і тактычнай падрыхтоўцы, трэнінгі, прысвечаныя праблемам дзейнасці маладзёжных атрадаў правапарадку, рэалізацыі праектаў ГА “БРСМ” у сферы праваахоўнай прафілактычнай работы. Шмат увагі ўдзялялася абмеркаванню інавацыйных падыходаў у арганізацыі работы, псіхалагічным аспектам падрыхтоўкі байцоў, перспектывам развіцця работы з цяжкімі падлеткамі. Камандзіры і байцы атрадаў традыцыйна неслі патрульна-паставую службу ў складзе сумесных нарадаў з ваеннаслужачымі і міліцыяй. Ва ўсіх мерапрыемствах актыўны ўдзел прынялі байцы атрадаў “Альфа” (БарДУ), “Алмаз” (БрДТУ), “Легіён” (Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж) і зводнага атрада імя Гарадзецкага (ПалесДУ).
Першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” Ігар Бузоўскі ўручыў лепшым байцам знакі  “За адзнаку ў ахове правапарадку”. Узнагароду атрымалі і нашы землякі: намеснік камандзіра атрада “Альфа” Баранавіцкага дзяржуніверсітэта Сяргей Азарчык і галоўны спецыяліст аддзела па справах моладзі аблвыканкама Юрый Сегянюк.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота з архіва
абкама ГА “БРСМ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пабачыла свет кніга “Птушкі” Алеся Бадака

Следующая запись

“Белаграпрамбанк” правёў розыгрыш прызоў гульні “Падары мару!”