“Белаграпрамбанк” правёў розыгрыш прызоў гульні “Падары мару!”

“Белаграпрамбанк” правёў розыгрыш прызоў гульні “Падары мару!”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

“Белаграпрамбанк” правёў розыгрыш прызоў гульні “Падары мару!” у межах дзіцячай ашчаднай праграмы “Расці вялікі!”
Атрымліваць падарункі заўсёды прыемна, але рабіць іх удвая прыемней. У свой 20-гадовы юбілей “Белаграпрамбанк” шчодра дорыць падарункі сваім кліентам.
На гэтым тыдні іх атрымалі пераможцы рэкламнай гульні “Падары мару!”. У філіяле ААТ “Белаграпрамбанк” – Брэсцкае абласное ўпраўленне 7 верасня ўрачыста ўручылі каштоўны падарунак чатырохгадовай Людачцы Шуляк, якая прыехала з Лунінца з татам Аляксандрам Паўлавічам (на здымку). А Марыя Уладзіміраўна Янковіч з Баранавіч атрымала свой у Мінску. Гэтыя ўкладчыкі з’яўляюцца ўдзельнікамі дзіцячай ашчаднай праграмы “Расці вялікі!” і сталі ўладальнікамі гульнявых кансолей SONI PSP 3008PB. Магчымасць паўдзельнічаць у розыгрышы каштоўных прызоў або выйграць галоўны прыз (паездку ў “Дыснейлэнд Рэзот Парыж”) мелі кліенты, якія адкрылі ўклад на дзіця да 1 жніўня 2011 года ў рамках праграмы “Расці вялікі!”.
Пра важнасць праграмы для ўсіх, у каго ёсць дзеці, расказала Наталля Беляковіч, выконваючая абавязкі начальніка філіяла: “Праграме “Белаграпрамбанка” “Расці вялікі!” амаль 5 год. Ужо 1500 дзяцей у   нашай вобласці растуць разам з банкам: удзельнічаюць у акцыях і маюць падарункі ад банка на кожны дзень нараджэння. Віншаванне заўсёды праходзіць у цёплай сяброўскай атмасферы, і кожнае дзіця атрымлівае не толькі прэзент, але і зарад станоўчых эмоцый, добры настрой. Сёння лепшы клопат аб дзецях – гэта інвестыцыі ў іх будучыню. Наша задача –  падарыць ім мару. І мы робім гэта з задавальненнем”.
Насамрэч, ААТ “Белаграпрамбанк” на справе даказвае, што для яго важнымі з’яўляюцца не толькі дарослыя кліенты, але і тыя, хто толькі пачынае свой жыццёвы шлях. Банк дае рэальную магчымасць паклапаціцца аб заўтрашнім дні дарагога для вас чалавека – зрабіце гэта абавязкова! Дзякуючы дзіцячай ашчаднай праграме “Расці вялікі!” ваша дзіця будзе адчуваць клопат і абарону. Стаць удзельнікам гэтай цікавай праграмы можа дзіця да 16 год. Дарослы звяртаецца ў любое аддзяленне “Белаграпрамбанка” і афармляе ўклад па сістэме ашчаджання “Лінія росту” на імя дзіцяці. Даход па ўкладзе будзе тым большы, чым большымі будуць сума і тэрмін захавання.
“Лінія росту” дапамагае не толькі зберагчы грошы, але і павялічыць зберажэнні. Акрамя таго, ашчадная праграма “Расці вялікі!” дае магчымасць афармлення крэдыту на спажывецкія патрэбы праз крэдытную пластыкавую картку ААТ “Белаграпрамбанк” на спецыяльных умовах. У будучым, калі дзіця вырасце, а яго ўклад знаходзіўся ў банку не менш чым 1000 дзён, можна будзе аформіць крэдыт на навучанне “Студэнцкі”.
Ужо многія на Берасцейшчыне ўпэўніліся ў карыснасці прапановы “Белаграпрамбанка” для юных укладчыкаў. Аляксандр Шуляк, напрыклад, аб удзеле ў праграме “Расці вялікі!”, да якой далучыўся тры гады таму, аформіўшы ўклад на імя дачкі Людачкі, не шкадуе. Шчаслівы тата гаворыць: “Раю ўсім бацькам падумаць пра будучыню сваіх дзяцей разам з “Белаграпрамбанкам”. Паверце ў мары сваіх дзетак, і яны абавязкова спраўдзяцца разам з праграмай “Расці вялікі!”.
Ганна ІВАШЧАНКА,
студэнтка БрДУ
імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Два берасцейцы ўзнагароджаны ганаровымі знакамі “За адзнаку ў ахове правапарадку”

Следующая запись

Аджыка: танны варыянт!