Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Абласная і Брэсцкая гарадская суполкі ГА “Беларускі саюз жанчын” разам са Свята-Хрыста-Раждзественскай царквой працягваюць акцыю “Нашы дзеці”

Абласная і Брэсцкая гарадская суполкі ГА “Беларускі саюз жанчын” разам са Свята-Хрыста-Раждзественскай царквой працягваюць акцыю “Нашы дзеці”


Мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю, 8 верасня, у 12 гадзін, на рынку “Кавалёва” абласнога цэнтра. Калі роўна тыдзень таму арганізатары акцыі дапамаглі шматдзетным  сем’ям перад пачаткам новага навучальнага года, дык цяпер яны падтрымаюць хворага Арцёмку Калеснікава, якому ў кастрычніку патрабуецца далейшая рэабілітацыя ў Філадэльфіі. А гэта, зразумела, вымагае значных фінансавых сродкаў, якіх у маладой шматдзетнай сям’і не хапае…
Як расказала Марына Жыцянёва – салістка групы “Лагуна”, заадно – каардынатар акцыі, вядомыя выканаўцы і гурты Брэстчыны ахвотна адгукнуліся на кліч пра дапамогу. У нядзелю на сцэне рынку “Кавалёва” з паўгадзіннай праграмай будуць запальваць “Хмелеўскія валацугі” з Жабінкаўскага раёна, таксама брэсцкія групы “Лагуна” і “Спасение”, Ігар Пашэчка, Ірына Пашэчка і іншыя таленавітыя выканаўцы. А каб нішто не перашкодзіла канцэрту – пастаралася дырэктар ААТ “Лагуна” Наталля Ільніцкая: за лічаныя дні над пляцоўкай ля сцэны з’явіўся навес, які засцеражэ людзей ад дажджу.
Арганізатары акцыі “Нашы дзеці” запрашаюць брастаўчан і іх гасцей на дабрачынны канцэрт. Яны ўпэўнены: падтрымка, якая ідзе ад шчырага сэрца, дапаможа маленькаму хлопчыку стаць паўнацэнным грамадзянінам сваёй краіны – бо ў ёй жывуць міласэрныя людзі…
Служба навін “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля