Беларусь

  • Главная
  • Акцыі
  • У батальёне дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС аблвыканкама адбіраюць кандыдатаў на службу

У батальёне дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС аблвыканкама адбіраюць кандыдатаў на службу


У батальёне дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС аблвыканкама на конкурснай аснове ажыццяўляецца адбор кандыдатаў на службу ў органы ўнутраных спраў па кантракце.
На пасады сярэдняга начальніцкага складу запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 30 гадоў: з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй; якія не маюць звестак кампраметуючага характару; ці маюць званне афіцэра запасу.
Прэтэндэнты на службу ў органах унутраных спраў павінны валодаць павышаным пачуццём адказнасці, гатоўнасцю да абароны законных правоў, жыцця і здароўя грамадзян, здольныя па сваіх асабістых, маральных, дзелавых якасцях і стане здароўя выконваць ускладзеныя на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў абавязкі.
Асобам, залічаным на службу ў органы ўнутраных спраў, прадастаўляюцца сацыяльныя льготы і гарантыі, перспектывы кар’ернага росту.
Для атрымання дадатковай інфармацыі па пытаннях паступлення на службу, звяртацца на адрас:
г. Брэст, вул. Янкі Купалы, 116, каб. 34, ці па тэл. 412-444 (панядзелак – пятніца з 9 да 18 гадзін).

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля