Аляксандр Лукашэнка прысвоіў біятланістцы Дар’і Домрачавай званне Героя Беларусі
Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дар’ю Домрачаву з заваяваннем трох залатых медалёў на ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы і прысвоіў спартсменцы званне Героя Беларусі. “Дарагая Даша! Гэта грандыёзны поспех! Ты проста малайчына! Уся Беларусь у захапленні ад тваёй перамогі”, – гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме. На рахунку алімпійскай зборнай Беларусі ўжо 6 медалёў, у тым ліку 5 залатых, яна займае 7 месца ў камандным заліку.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.