Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Брэстчыну наведалі прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання Валынскай вобласці Украіны

Брэстчыну наведалі прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання Валынскай вобласці Украіны


На гэтым тыдні Брэстчыну наведалі прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання Валынскай вобласці Украіны

Хлебам-соллю ды душэўнымі песнямі сустрэла брэсцкая зямля суседзяў-валынчан. У аўторак дэлегацыя з Украіны наведала Маларыцкі раён, пабывала ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна і абласным цэнтры. Сярод тых, хто сустракаў украінскіх калег у пасёлку Мухавец, быў і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў.
– Беларусь і Брэсцкая вобласць у прыватнасці вельмі дынамічна развіваюцца, і ў беларусаў ёсць чаму павучыцца, – лічыць Уладзімір Вайтовіч, старшыня Валынскага абласнога Савета дэпутатаў. – Прыязджаючы сюды, мы не можам не заўважыць, як прыгажэюць і прырастаюць гарады, а таксама павышаецца ўзровень якасці жыцця ў вёсцы. Развіццю сельскай гаспадаркі, вытворчасці, жыллёва-камунальнай сферы, будаўніцтва, стану дарог – усяму гэтаму ўкраінцы могуць толькі пазайздросціць і пераняць беларускі вопыт. Разам з тым, мы прыехалі, як добрыя суседзі. Варта часцей сустракацца, бо, нягледзячы на межы, мы адзіны народ з агульнай гісторыяй і каранямі.
Падчас візіту ўкраінская дэлегацыя пазнаёмілася з работай сельскіх Саветаў дэпутатаў, наведала шэраг аб’ектаў вытворчасці і сацыяльна-культурнай сферы, сустрэлася з кіраўніцтвам вобласці.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля