Буйнейшая ў краіне гандлёвая сетка “Еўраопт” прырасла ў Брэсце яшчэ адным супермаркетам

Буйнейшая ў краіне гандлёвая сетка “Еўраопт” прырасла ў Брэсце яшчэ адным супермаркетам

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Першы горад, які “акупавала” гэта гандлёвая сетка на Брэстчыне, быў, як ні дзіўна, не абласны цэнтр, а Пінск. Менавіта ў горадзе над Пінай 26 мая 2011 года расчыніў дзверы перад пакупнікамі гіпермаркет “Еўраопт”. Праз паўгода, 22 снежня, такі ж буйны магазін з’явіўся і ў Брэсце.
А сёння мы ўжо і ўявіць сабе не можам, што зусім нядаўна неяк абыходзіліся без “еўраоптаўскіх” крам. Тут і цэны самыя аптымальныя, і абслугоўванне ветлівае, і выбар тавараў проста небывалы.
18 чэрвеня 2014 года ў Брэсце адкрыўся яшчэ адзін “еўраоптаўскі” супермаркет – у мікрараёне Бярозаўка, самым абдзеленым у горадзе з пункту гледжання гандлёвага абслугоўвання. Цяпер, як адзначыў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця магазіна старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў, гэты недахоп выпраўлены.
Будуць тут абслугоўваць не толькі жыхароў мікрараёна Бярозаўка, але і многіх іншых лю-дзей, якія едуць у напрамку на Камянец. Месцазнаходжанне ў магазіна вельмі зручнае – на перакрыжаванні дарог.
– Магазін проста выдатны, – гаворыць яго дырэктар Андрэй Перчанка. – Створаны ўсе ўмовы як для пакупнікоў, так і для абслуговага персаналу. Пад адным дахам – 3000 квадратных метраў гандлёвых плошчаў і 265 работнікаў. Так што гарантуем якасную работу.
Віктар ВІКТАРАЎ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

27 чэрвеня на “прамой лініі” “НТ” прагучаць пытанні па транспартным абслугоўванні насельніцтва

Следующая запись

Ленінградцы намераны пераймаць вопыт берасцейскіх аграрыяў