Ці варта давяраць ружовым акулярам?

Ці варта давяраць ружовым акулярам?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Прыгажосць! Вясна ў самым разгары! Прырода радуе цеплынёй і сонейкам? А вось і не! За вокнамі часам ідзе дождж, надвор’е ніяк не вызначыцца з тэмпературай, а матухна-прырода даўно забыла пра стабільнасць. Нягледзячы на шэрае адценне нашых будняў, можна разгледзець і яркую вясёлку. Як жа гэта зрабіць? Ці магчыма ўвогуле ў сумным бачыць вясёлае, а ў пачварным – прыгожае? Для гэтага надзяваем ружовыя акуляры!
Хоць аднойчы ў жыцці кожная з дзяўчат выкарыстоўвала гэты ўмоўны аксэсуар. Для кагосьці ён – падстава стаць больш легкадумнай і забыць аб праблемах, а для кагосьці – стыль жыцця. Мы бачым свет у тых фарбах, якіх нам хочацца, і дэманструем сябе навакольным такім чынам, каб гэта падабалася нам.
Аднойчы бой-фрэнд адвесіў цікавы камплімент. Ён сказаў: “Чым больш цябе пазнаю, тым больш годнасці заўважаю”. Неяк аўтаматычна розум даў каманду пажартаваць: “Здымі ружовыя акуляры”.
Здавалася б, пасмяяліся і забылі, але ён усур’ёз пачаў аналізаваць. “Можа, я чаго не ведаю?” – выдаў праз некаторы час. Стала смешна, але такая рэакцыя прымусіла яго пахвалявацца зноў. Недарэчная паўза. У гэты момант і я задумалася над тым, што чагосьці не заўважала ўвесь час. А менавіта – падазронасці, недаверлівасці і непаразумення з яго боку. Так прыйшлося зняць ружовыя акуляры і мне. Адно за адно зачапілася, ледзь да сваркі не дайшло. У нейкі момант абодва зразумелі, што вельмі карысная рэч – ружовыя акуляры, здымаць якую варта па вялікай неабходнасці…
А як ты, сяброўка, мяркуеш, ці варта давяраць ружовым акулярам? Якім чынам абысціся без іх? Можа, ты – прыхільніца глядзець на свет у ружовым колеры ці, наадварот, не прызнаеш пасрэднікаў паміж табой і навакольнымі? Калі табе ёсць што сказаць, калі ласка, запрашаю на “паляну”. Свае думкі, разважанні і гісторыі дасылай у рэдакцыю (наш адрас на апошняй старонцы) альбо тэлефануй – 20-57-57 (код Брэста 80162). Не забывай на канверце рабіць адзнаку “Дзявочая паляна”.

Вядучая “паляны”
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Прыцяжэнне

Следующая запись

У краіне праходзіць акцыя “Пытанне Прэзідэнту”