Падведзены вынікі конкурсу “Хараство роднай зямлі”
Завяршыўся творчы конкурс “НТ”, у якім удзельнічалі толькі дзяўчаты.
Самыя прачулыя словы дзяўчаты знайшлі ў вершах, абразках і замалёўках, каб выказаць свае пачуцці да Беларусі. На фотаздымках адлюстравалі непаўторнасць роднага краю, яго прыгажосць у любую пару года.
На творчы конкурс “Хараство роднай зямлі” рэдакцыя атрымала больш за 70 работ. Вельмі актыўна ў конкурсе паўдзельнічалі вучаніцы школ Маскоўскага раёна Брэста. Вялікі дзякуй настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, якія прывілі гарадскім дзецям любоў да роднага слова! Пастараліся і даўнія сябры газеты – юнкоры-гурткоўцы з Іванава, Івацэвіч, Пінскага і Брэсцкага раёнаў. Пераможцы і прызёры вызначаны ў трох намінацыях. Віншуем нашых таленавітых дзяўчат і зычым новых творчых поспехаў!
Вынікі конкурсу
“Хараство роднай зямлі”
Намінацыя “Абразок, замалёўка”:
1 месца – Таццяна ЦЫБУЛЬСКАЯ, гурток “Юны журналіст” Дома дзіцячай творчасці г.Івацэвічы;
2 месца – Соф’я ЧАРНЫШ і Алена СТОЎБА, гурток “Юны журналіст” Чарнаўчыцкай СШ Брэсцкага раёна;
3 месца – Ірына ГЛУШЧУК, гурток “Юны журналіст” САШ №25 г.Брэста.
Намінацыя “Фотаздымак”:
1 месца – Вольга СТАСЕВІЧ, САШ №26 г.Брэста;
2 месца – Хрысціна МАСЮК, гімназія №6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава г.Брэста;
3 месца – Таццяна ЛЕВІНА, гурток “Юны журналіст” САШ №25 г.Брэста.
Намінацыя “Верш”:
1 месца – Узорны тэатр паэзіі і прозы “КРЫНІЧКА” ЦДТ Іванаўскага раёна;
2 месца – Аляксандра ЛАЙША, САШ №26 г.Брэста;
3 месца – Юлія ЛУКША, САШ №29 г.Брэста.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.