44 навучэнцы БДКС галасуюць упершыню

44 навучэнцы БДКС галасуюць упершыню

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Сярод іншагародніх навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі 44 маладыя чалавекі галасуюць упершыню.
На гэтым тыдні навучэнцы каледжа сувязі пасля заняткаў спяшаліся не дамоў, не ў кафэ і кіно, а на выбарчы ўчастак. Яны ўпершыню прымаюць удзел у важнай дзяржаўнай справе, таму да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў адносяцца вельмі сур’ёзна. Некаторыя з іх хвалююцца і губляюцца перад кабінкамі для галасавання, але побач знаходзяцца знаёмыя людзі – выкладчыкі і выхавальнікі. Кожны “навічок” атрымлівае сувенір, каб запомніць гэты дзень назаўжды.
На базе навучальнай установы знаходзяцца два выбарчыя ўчасткі – №№50, 51, на якіх увесь час даволі шматлюдна. Большасць навучэнцаў галасуе датэрмінова, таму што ў нядзелю многія не змогуць прыйсці на свой участак – хто дамоў паедзе, а ў кагосьці знойдуцца іншыя ўважлівыя прычыны…
Сярод тых, хто ўпершыню прымае ўдзел у галасаванні, – Ірына Шапяцюк і Юлія Шаўчук. Дзяўчаты вельмі ўпэўнена адчуваць сябе падчас рэгістрацыі і ахвотна дзеляцца ўражаннямі з аднагрупніцамі. Па словах навучэнак, пакуль што нязвыкла адчуваюць яны сябе ў якасці выбаршчыкаў, але прызналіся, што прыемна несці адказнасць за свой выбар. Галіна Рамановіч расказала, што ўсе яе сваякі заўсёды ходзяць на выбары, таму і яна лічыць галасаванне сваім пачэсным абавязкам.
– Я ганаруся тым, што маю дачыненне да дзяржаўнай справы, – падзяліўся ўражаннямі Андрэй Бойка. – Хочацца, каб мае равеснікі прыходзілі галасаваць з поўным асэнсаваннем важнасці сваіх дзеянняў. Кожны голас мае ўплыў на нашу агульную будучыню, таму з выбарам трэба вызначыцца загадзя.
Юнакі і дзяўчаты заўважылі, што працэс галасавання – справа не марудная і не займае шмат часу, таму, на іх погляд, незразумела, чаму некаторыя з дарослых ігнаруюць выбары. Здаецца, яны павінны браць прыклад з падрастаючага пакалення, якое турбуецца пра сваю будучыню.

Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Прыцяжэнне

Следующая запись

У краіне праходзіць акцыя “Пытанне Прэзідэнту”