Беларусь

У краіне праходзіць акцыя “Пытанне Прэзідэнту”


Пытанне Прэзідэнту
У краіне праходзіць усебеларуская акцыя “Пытанне Прэзідэнту”.
Праект рэалізуюць грамадскія аб’яднанні “БРСМ” і “БРПА”. Да 25 красавіка школьнікі, навучэнцы, студэнты могуць задаць пытанні Аляксандру Лукашэнку. Ва ўсіх навучальных установах усталяваны спецыяльныя паштовыя скрынкі з лагатыпам праекта. Вынікі акцыі будуць падведзены ў верасні 2010 года.

Як на світанку 41-га…
У рамках марафона “Наша Перамога”, прысвечанага 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, упершыню ў Брэсце прайшоў “Страйкбольны турнір- рэканструкцыя “Я – крэпасць, вяду бой”.
У міжнародным спаборніцтве прынялі ўдзел каманды з Беларусі, Украіны і Расійскай Федэрацыі. Рэканструкцыя падзей, якія адбываліся ў цытадэлі 21-22 чэрвеня 1941 года, праходзіла на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Арганізавалі мерапрыемства: Брэсцкі гарвыканкам, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Брэсцкі гаркам ГА “БРСМ”, Брэсцкі страйкбольны клуб і аб’яднанне “Страйкбол”.
Спорт “on-line”
Наведвальнікаў запрашае сайт Прадстаўніц-тва НАК Беларусі ў
Брэсцкай вобласці –
www.sportbrest.info.
Электронны рэсурс мае сваю базу даных аб развіцці спартыўнага руху на Брэстчыне і дазваляе карыстацца пошукавай сістэмай спартыўных секцый і клубаў у раёнах. Для юных наведвальнікаў сайта створаны раздзел “Конкурсы і віктарыны”, дзе ўсе жадаючыя могуць пазнаёміцца з умовамі, прыняць удзел у інтэлектуальных і творчых спаборніцтвах.
Намалюем… здароўе
Да канца красавіка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна праходзіць конкурс плакатаў “Мы – за здаровы лад жыцця”.
Мэта творчага спабор-ніцтва – заахвоціць маладых прынцыпамі здаровага ладу жыцця і паказаць значнасць сацыяльнай рэкламы. Работы можна дасылаць у электронным ці папяровым варыянтах у пярвічную арганізацыю ГА “БРСМ” на адрас: г.Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля