Гандлёвыя кропкі вобласці прапануюць шматдзетным сем’ям скідкі

Гандлёвыя кропкі вобласці прапануюць шматдзетным сем’ям скідкі

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Школьны шопінг
Па ініцыятыве ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама гэтай катэгорыі грамадзян вырашылі даць пэўныя фінансавыя прывілеі на пакупку тавараў школьнага асартыменту. Імправізаваную акцыю падтрымалі буйныя гандлёвыя арганізацыі Брэстчыны. Дадатковыя “бонусы” будуць дзейнічаць у перыяд правядзення школьных кірмашоў, якія працягнуцца да сярэдзіны верасня.
17 магазінаў вобласці ўжо радуюць сваіх маленькіх кліентаў і іх бацькоў скідкамі ад 3 да 10 працэнтаў. Гэта ЦУМ і “Дзіцячы свет” у абласным цэнтры, сетка магазінаў “Буслік”, Кобрынскі ўнівермаг, дом гандлю “Вясёлка” ў Баранавічах, магазін “Бураціна” ў Пінску і іншыя.
Гандлёвыя структуры аблспажыўтаварыства право-дзяць акцыю “З любоўю да дзяцей”, у час якой таксама робяць скідкі на школьныя тавары для шматдзетных сем’яў.
Адзінае “але”: шматдзетныя мамы ці таты павінны мець пры сабе адпаведнае пасведчанне. Удалага шопінгу!
Тамара ВАСІЛЬКОВА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Міліцыя падвяла вынікі…

Следующая запись

На острие рекламы