Міліцыя падвяла вынікі…
На мінулым тыдні ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама адбылася прэс-канферэнцыя, на якой падвялі вынікі дзейнасці міліцыі Брэстчыны ў першым паўгоддзі 2011 года
Як адзначыў начальнік УУС генерал-маёр Уладзімір Сычэўскі, узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва ў нашай вобласці ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі рэспублікі самы маленькі – 47,9. За шэсць месяцаў бягучага года зарэгістравана 6688 выпадкаў супрацьпраўных дзеянняў – на 12,2 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Насцярожвае павелічэнне колькасці злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, – на 9 працэнтаў, фактаў гібелі людзей ад атручвання алкаголем (са 103 да 160 чалавек), крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці, з дач і аб’ектаў аграпрамысловага комплексу.
Затое зафіксавана зніжэнне дарожна-транспартных здарэнняў на 1,6 працэнта, у тым ліку на 21,6 працэнта па віне нецвярозых вадзіцеляў.
Завяршаючы прэс-канферэнцыю, генерал-маёр Уладзімір Сычэўскі падкрэсліў, што цяпер галоўную ўвагу міліцыя будзе ўдзяляць прафілактыцы злачынстваў, працы з грамадзянамі па месцы жыхарства.
Юрый МАКАРЧУК, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.