На «прамой лініі» – Зянон Ломаць

На «прамой лініі» – Зянон Ломаць

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

2 красавіка 2010 года з 12 да 15 гадзін у Брэсце адбудзецца «прамая лінія» старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Кузьміча ЛОМАЦЯ з жыхарамі Брэсцкай вобласці.
У ходзе «прамой лініі» вы зможаце задаць кіраўніку галоўнага кантрольнага органа краіны пытанні аб найбольш актуальных праблемах развіцця вашага рэгіёну, выказацца наконт работы службовых асоб, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю чакае ад вас канструктыўных прапаноў, накіраваных на выяўленне адмоўных тэндэнцый у эканоміцы рэгіёну, пошук дадатковых рэзерваў і магчымасцей для сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і краіны ў цэлым, павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян. Пад пільнай увагай Камітэта дзяржкантролю – дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый па разгрузцы складскіх запасаў і рэалізацыі айчыннай прадукцыі. Вы можаце выказаць свае ідэі і прапановы па пытаннях прасоўвання беларускіх тавараў як унутры краіны, так і за мяжой.
Сёння Камітэт дзяржаўнага кантролю адказвае за эканамічную бяспеку краіны. Для галоўнага кантрольнага ведамства аднолькава важныя як інтарэсы дзяржавы, так і праблемы простага чалавека. Таму кожны факт парушэнняў стане прадметам дасканалага разбору, а карысныя прапановы паслужаць асновай для аналізу.

Звярнуцца да Зянона Кузьміча Ломаця
і задаць сваё пытанне ў час «прамой лініі» можна
па тэлефоне ў г. Брэсце 8 (0162) 20-80-20.
Акрамя таго, пісьмовыя звароты, адрасаваныя старшыні Камітэта дзяржкантролю рэспублікі, можна да 2 красавіка пакінуць у спецыяльнай паштовай скрынцы, якая ўстаноўлена ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, ці накіраваць на адрас: 224005, г. Брэст, Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, вул. Міцкевіча, 3.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Зварот старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю З.К.Ломаця

Следующая запись

Кампетэнтнае меркаванне