Беларусь

Перапалох з-за гранаты… вучэбнай


Учора,18 красавіка, у Брэсце перакрывалі рух і эвакуіравалі гараджан з-за знойдзенай пад лаўкай гранаты.
Раніцай, у 10.02 у дзяжурную частку паступіла паведамленне ад 42-гадовага брастаўчаніна. Ён расказаў, што выявіў пад лаўкаў па вуліцы Міцкевіча (у раёне воданапорнай вежы) пакет, у якім знаходзіўся падобны на гранату прадмет. На месца тэрмінова выехала група размініравання, а таксама нарады міліцыі, ДАІ, МНС, супрацоўнікі хуткай дапамогі. Небяспечны ўчастак быў ачэплены, рух у яго раёне перакрыты. У ходзе абследавання падазронага прадмета высветлілася, што гэта і праўда граната, але вучэбная (РГД-5).
У Ленінскім РАУС Брэста па факту праводзіцца праверка.
Як адзначыў часова выконваючы абавязкі начальніка райаддзела падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Каравякоўскі, не выключана, што такім немудрагелістым спосабам нехта вырашыў пазбавіцца вучэбнай гранаты.
— Нагадаем, што добраахвотная здача зброі і боепрыпасаў не цягне за сабой ні крымінальнага, ні адміністрацыйнага пакарання. Зброю можна прынесці ў тэрытарыяльныя падраздзяленні органаў унутраных спраў ці паведаміць аб сваім жаданні здаць незарэгістраваную зброю і боепрыпасы па тэлефоне 102, – падкрэсліў Каравякоўскі.
Ірына Блахіна, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей
УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля