Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшло ўчора ў Брэсце

Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшло ўчора ў Брэсце

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Абласное свята “Жывыя вытокі”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшло ўчора ў абласным грамадска-культурным цэнтры
У рамках свята адбыліся абласны тур Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні
ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай мовы і паэзіі, а таксама паэтычна-музычная вечарына “З любоўю ў сэрцы да роднага слова”.
2013 год багаты на юбілеі беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Янкі Маўра, Сяргея Грахоўскага, Максіма Гарэцкага, Адама Міцкевіча, вядомага кампазітара Ігара Лучанка, слыннай паэткі, нашай зямлячкі з Бярозаўшчыны Ніны Мацяш. Аб гэтых і многіх іншых падзеях у літаратурным жыцці гаварылася на паэтычна-музычнай вечарыне. Славілі родную мову і лепшыя мастацкія калектывы Берасцейшчыны. Завяршыла свята этнадыскатэка “Час вяртання”.
Віктар СЛАВІН, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Першае беларускае лядовае шоу “Gala Champions” пройдзе ў Брэсце

Следующая запись

Мода на “беларускасць”?..