Танцы “Квартала”
ЗА БЕЛАРУСЬ!
У абласным цэнтры прайшоў аўтапрабег “За Беларусь!”.
Удзел у ім прынялі маладзёжныя грамадскія аб’яднанні: клуб “Цытадэль” 4х4”, клуб аматараў рэтрааўтамабіляў “Адам”, клуб “БМВ”. Аўтапрабег стартаваў ад стэлы пры ўездзе ў горад. Прайшоў па цэнтральных вуліцах Маскоўскай і праспекце Машэрава, а завяршыўся перад уваходам у мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”.
ТАНЦЫ “КВАРТАЛА”
У Брэсце завяршыўся II адкрыты турнір па вулічных танцах “Квартал”.
Мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Мой танец! Мой горад! Мая Беларусь!”. Акрамя танцавальных батлаў, танцоры паказалі StreetShow і паўдзельнічалі ў майстар-класах вядомых танцораў – Marvin (Hip-Hop) Big Red і B-Boy Pluton (Krump).
“ВАРОНІН BAND” на сцэне
Новую музычную праграму “Рускі рок тут” прэзентаваў вядомы баранавіцкі гурт “Варонін Band” у клубе “Жара”.
Публіка атрымала асалоду ад новай аранжыроўкі хітоў такіх гуртоў, як “Чайф”, “Чыж і С”, “Ляпіс Трубяцкі” і Гарыка Сукачова.
НЕ ГОРШ ЗА В’ЕТНАМЦАЎ
Тры залатыя медалі заваявалі белаазёрскія школьнікі на Кубку Рэспублікі Беларусь па в’етнамскіх баявых мастацтвах.
Пераможцамі сталі: гімназіст Данііл Філенка, а таксама Аляксандр Люльковіч і Лізавета Бруйло з СШ №3.
ЗАЧАРАВАЎ СЯРГЕЙ
У БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў 11-ы па ліку конкурс “Студэнт года”.
Ганаровае званне і сімпатыі ўсіх дзяўчат атрымаў трэцякурснік псіхолага-педагагічнага факультэта Сяргей Палячук. Ён пакарыў журы гульнёй на акардэоне і ўменнем ладзіць дыялог з людзьмі. Пераможца атрымаў сертыфікат на 250 тысяч рублёў, які зможа канверсаваць у ЦУМе.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.