Бліжэй да куміраў

Бліжэй да куміраў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У сераду завяршылася выстава “Брэстчына творчая – Брэстчына алімпійская”, якую рганізавала Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці
Экспазіцыя дэманстравалася ў зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Шахматы з мяккіх цацак, пано з выявамі спартсменаў, скульптурныя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць яркія моманты спартыўных баталій – усё сваімі рукамі зрабілі дзеці. Выстава налічвала каля 400 экспанатаў і фотаздымкаў з усіх раёнаў вобласці. Удзел у творчым форуме прынялі аўтары вырабаў – удзельнікі фотаконкурсаў “Моладзь і спорт”, а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
– Работа выставы “Брэстчына творчая – Брэстчына алімпійская” – частка Праграмы алімпійскай адукацыі, прынятай на 2009-2012 га-ды, – расказала выканаўчы дырэктар Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка. – Творчая работа з моладдзю – адзін з асноўных кірункаў дзейнасці.
У фотаконкурсе паўдзельнічаў 91 чалавек, а ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве сябе паспрабавалі 177. Арганізатары імкнуліся не толькі зацікавіць моладзь творчасцю, але і захапіць алімпійскімі ідэаламі. У склад журы ўвайшлі вядомы брэсцкі мастак Міхаіл Канькоў і загадчык аддзела выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці абласнога ЦМТ Наталля Філіповіч. Спецыялісты далі не толькі высокую адзнаку дзіцячым работам, але і карысныя парады юным аматарам мастацтва.
Пераможцы, кожны ў сваёй намінацыі, атрымалі дыпломы і сувеніры. Узнагароды ім уручылі  ўдзельнікі  Алімпійскіх гульняў Вольга Асташка (лёгкая атлетыка) і Юрый Далгаполаў (стральба кулявая). Усе жадаючыя змаглі атрымаць аўтографы знакамітых алімпійцаў.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

…Як для сябе

Следующая запись

Тэсты. Працяг будзе…