Тэсты. Працяг будзе…

Тэсты. Працяг будзе…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

23 снежня завяршыўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання
На працягу трох месяцаў усе жадаючыя маглі праверыць свае веды і падрыхтоўку да цэнтралізаванага тэсціравання. Яго рэпетыцыю праводзіў Рэгіянальны цэнтр тэсціравання пры Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
–  Вынікі сёлетняга пробнага тэсціравання лепшыя, чым у мінулым годзе, – расказаў дырэктар цэнтра Уладзімір Мароз. – У сярэднім яны вышэйшыя на 2-4 балы. Традыцыйна больш высокія адзнакі атрымліваюць абітурыенты па беларускай, рускай і замежных мовах.
Апошнімі “тэставую” эстафету прымаюць Баранавічы. Але гэта зусім не значыць, што магчымасці паспрабаваць праэкзаменавацца ў берасцейцаў больш не будзе. 16 студзеня стартуе другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання, і працягнецца ён да канца лютага. Будзе яшчэ і трэці.
Патрабаванні да прахо-джання пробных тэстаў такія ж, як і да сапраўдных, таму варта сур’ёзна аднесціся да падрыхтоўкі і ўсвядоміць, што такую магчымасць упускаць нельга. Тым больш, што каштуе тэсціраванне па адным прадмеце ўсяго 16100 рублёў. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў інтэрнэце, напрыклад, на сайце тэхнічнага ўніверсітэта www.bstu.by.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Бліжэй да куміраў

Следующая запись

Надакучлівыя валасы