Тэлерадыёкампанія “Брэст” атрымала ўзнагароды на “Тэлевяршыне”

Тэлерадыёкампанія “Брэст” атрымала ўзнагароды на “Тэлевяршыне”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Журналісты тэлерадыёкампаніі “Брэст” вярнуліся з прэстыжнага конкурсу з узнагародамі.
Нацыянальны тэлевізійны конкурс “Тэлевяршыня” ў шосты раз выявіў самых таленавітых, самых лепшых па той бок блакітнага экрана. Сёлета на лаўры прэтэндавалі 50 тэлерадыёвяшчальных арганізацый. А каб вызначыць пераможцаў, журы давялося прагледзець 235 праграм.
Нашы калегі-журналісты з тэлерадыёкампаніі “Брэст” папоўнілі спіс тых, каму пашчасціла выходзіць сёлета на сцэну Палаца рэспублікі за ўзнагародамі. Праект “Альбаруценія”, падрыхтаваны ў Брэсце спецыяльна для канала “ЛАД”, прызналі лепшай культурна-асветніцкай праграмай. Брастаўчане ўпэўнена абышлі нават мэтраў айчыннага тэлебачання – тэлерадыёкампаніі “Мір” і “АНТ”. Стваральнікі праграмы “Альбаруценія” – Аляксандра Красько, Інга Шычкова, Руслан Сілюк, Дзмітрый Калішук. Цікава, што ў мінулым годзе тэлерадыёкампанія “Брэст” атрымала перамогу ў гэтай жа намінацыі за гістарычны праект “Страсць і ўлада”.
Дыплом II ступені ў намінацыі “Лепшы вядучы рэгіянальнага тэлебачання” атрымаў Дзяніс Ліпкін, якога гледачы ведаюць па праграмах “Ранішні эспрэса”, “Пра спорт”, інфармацыйным выпуску “Навіны”.
За адносна нядоўгі час існавання “Тэлевяршыні” журналісты ТРК “Брэст” чатыры разы перамагалі і сем разоў станавіліся прызёрамі ў розных намінацыях гэтага конкурсу.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Якім было 26 красавіка 1986? Успаміны

Следующая запись

Пётр Пракаповіч сустрэўся са студэнтамі БрДТУ