Што знаходзіцца у дзявочай касметычцы?

Што знаходзіцца у дзявочай касметычцы?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Быць прыгожай – сапраўднае майстэрства. Каб адчуваць сябе на ўсе 100 працэнтаў, некаторым дзяўчатам неабходны цэлы чамадан розных касметычных сродкаў. Іншыя робяць стаўку на натуральнасць – і карыстаюцца касметыкай па мінімуму. Што дапамагае нам выглядаць прывабна? Якая самая важная рэч у дзявочай касметычцы? З такімі пытаннямі “НТ” звярнулася да прадстаўніц прыгожай палавіны горада над Бугам.
Кацярына ШАРАНКОВА, адміністратар студыі
танца “Me and You”:
– У маёй касметычцы заўсёды ёсць туш для вейкаў. Без яе амаль не выходжу з дома. І калі на макіяж, асабліва ранішні, не хапае часу, вочы патрэбна выдзеліць – гэта ўсё ж такі люстэрка душы. У асноўным карыстаюся імпартнай касметыкай, часцей за ўсё купляю туш маркі “MaybelIine”. Што да айчынных вытворцаў – падабаецца марка “Lux”.
Ірына ФЁДАРАВА,
псіхолаг:

– Я вельмі люблю круціцца перад люстрам, а маленькае люстэрка заўсёды маю пры сабе. Яго можна дастаць у любы момант і пераканацца, што з макіяжам ці прычоскай усё ў парадку. Калі ж не – падправіць недахопы дапамогуць вільготныя сурвэткі. Менавіта гэтыя рэчы павінны абавязкова быць у дзявочай касметычцы. У маёй яны, безумоўна, ёсць. А яшчэ, упэўнена, ні адна дзяўчына не выйдзе на вуліцу без падфарбаваных вуснаў. Памада ці бляск таксама павінны быць пад рукой.
Таццяна ДУБОЎСКАЯ, навучэнка абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава:
– Правілы нашага ліцэя выключаюць яркі макіяж, а вось рукі заўжды павінны быць акуратнымі. Для гэтага нашу з сабою пілачку для пазногцяў – яна выручае ў любую хвіліну, дый не займае многа месца.
Лічу, што прыгожая дзяўчына павінна мець прыгожыя пазногці. Насамрэч, рукі могуць многае сказаць пра чалавека…
Алёна БОЙКА, 
педагог:
– Вельмі падабаецца, калі ад чалавека прыемна пахне, – няважна, мужчына гэта ці жанчына. Я таксама стараюся выклікаць у навакольных толькі добрае ўражанне. Выконваць пастаўленую мэту цудоўна дапамагае парфум. Усюды, куды б ні ішла, бяру яго з сабою. Часам нашу нават некалькі відаў духоў – усё залежыць ад сітуацыі і ад памераў сумкі.
Запісала Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”,
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Якім было 26 красавіка 1986? Успаміны

Следующая запись

Пётр Пракаповіч сустрэўся са студэнтамі БрДТУ