У Брэсцкай крэпасці прынялі прысягу больш за 700 навабранцаў
У Брэсцкай крэпасці ў мінулыя выхадныя больш за 700 навабранцаў Брэсцкага гарнізона прынялі ваенную прысягу
Хвалюючая падзея, пасля якой навабранец становіцца салдатам. Урачыстасці моманту дадалі высокія госці. Маладое папаўненне прыбылі павіншаваць дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Мяжуеў, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леанід Мальцаў, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.
– Маючы зносіны з маладымі людзьмі, хочацца адзначыць, што стаўленне да арміі мяняецца. Моладзь ідзе з жаданнем служыць, і на такое нават пытанне: “Служыць можна ці трэба?” – адказваюць, што трэба. Гэта гаворыць аб карпатлівай патрыятычна-выхаваўчай рабоце, якая праводзіцца найперш ва ўстановах адукацыі, – зазначыў Аляксандр Мяжуеў.
Сведкамі хвалюючага моманту сталі сваякі і сябры вайскоўцаў, якіх з усіх рэгіёнаў краіны прыехала каля 5 тысяч чалавек. Многія адзначалі сімвалічнасць таго, што маладыя воіны прынялі ваенную прысягу ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на свяшчэннай зямлі гераічнай Брэсцкай крэпасці, палітай крывёй яе абаронцаў. Цяпер маладым салдатам трэба будзе працягваць традыцыі пакаленняў пераможцаў, з гонарам выконваць свой воінскі абавязак перад Радзімай.
Сабіна ГАРАЕВА, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.