У музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” дзейнічае выстава “Восень-2013. Каляровы калейдаскоп”

У музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” дзейнічае выстава “Восень-2013. Каляровы калейдаскоп”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” зноў размясціў у сваіх сценах выставу творчых работ выкладчыкаў дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў г. Брэста. Экспазіцыя 12-я па ліку, і ў гэты раз ёй дасталася назва адпаведна сезону – “Восень-2013. Каляровы калейдаскоп”.
У багатым калейдаскопе работ, прадстаўленых на экспазіцыі творчага актыву школы, сапраўды, адчувалася непадробная шчырасць да любімай справы. А яшчэ – неверагодная смеласць, бо, як вядома, не ўсе педагогі адважваюцца агаліць кавалачак уласнага свету перад самымі суровымі крытыкамі –
сваімі маленькімі навучэнцамі. А іх падчас урачыстага адкрыцця было шмат.
– Выстава з’яўляецца справа-здачнай, – адзначыла Святлана Вяль, дырэктар дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў. – Аўтары ішлі да яе на працягу цэлага года, а таму для нас гэта сапраўднае свята. Дзеткі, якія любяць маляваць, маюць цудоўную магчымасць паглядзець, што сабой уяўляе той ці іншы выкладчык і чаго ад яго чакаць.
Свае работы на суд прысутных выставілі 15 настаўнікаў школы. Жанравая разнастайнасць твораў вельмі багатая – жывапіс, габелен, бацік, графіка. Не памылюся, калі агучу думку, якая, здаецца, лунала ў паветры: асенні калейдаскоп у версіі школы мастацтваў, і сапраўды, насычаны яркімі фарбамі…
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Узорным” стаў аркестр народных інструментаў Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў

Следующая запись

“Паралельны” свет: як тэатр аб’яднаў крэатыўную моладзь