Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Учора ў кінатэатры “Беларусь” стартавала прэм’ера фільма “Мілы сябар”

Учора ў кінатэатры “Беларусь” стартавала прэм’ера фільма “Мілы сябар”


А днём раней прадпрэм’ерны паказ гэтай стужкі ў Брэсце сумясцілі  з выставай, прысвечанай аўтару аднайменнага твора  Гі дэ Мапасану, і сустрэчай з прадстаўнікамі  кампаній-пракатчыкаў
Удалы сінтэз мастацтваў арганічна ўпісаўся ў агульную канцэпцыю Года кнігі і Тыдня дзіцячай кнігі ў Беларусі.

Выстава, якая разгарнулася каля ўвахода ў малую залу кінатэатра “Беларусь”, падрыхтавана абласной бібліятэкай імя М. Горкага. Пад лірычнай назвай “Францыя, вайна і каханне Гі дэ Мапасана” тут сабраны матэрыял на рускай, французскай, нямецкай, англійскай і іншых мовах. Калі затрымацца трошкі даўжэй, можна пашукаць адказы на спрадвечныя загадкі: дзе ж насамрэч нарадзіўся пісьменнік і хто быў яго бацькам?
Што да самога фільма – брэсцкім гледачам яго прадставілі Сяргей Козыраў, кіраўнік СТАА “Інтэрфільм”, якое займаецца пракатам стужкі ў Беларусі, і Іна Козырава,  дырэктар па маркетынгу і рэкламе гэтай жа кампаніі. Усё ж экранізацыя “Мілага сябра” спабадаецца не столькі знатакам творчасці Мапасана, колькі прыхільнікам выканаўцы галоўнай ролі, узыходзячай галівудскай “зоркі” Роберта Пацінсана. Тым не менш, паглыбіцца ў свет заўзятага мярзотніка Жоржа Дзіруа брастаўчане змогуць з 29 сакавіка па 4 красавіка – менавіта столькі доўжыцца пракатны тэрмін стужкі ў кінатэатры “Беларусь”.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля