Вынікі перапісу
Па папярэдніх даных перапісу насельніцтва колькасць жыхароў Беларусі на 14 кастрычніка 2009 года склала 9 мільёнаў 489 тысяч, у тым ліку 4,423 мільёна мужчын і 5,066 мільёна жанчын. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзімір Зіноўскі. За перыяд з 1999 года насельніцтва краіны зменшылася на 556 тысяч чалавек, або на 5,5 працэнта. У гарадах жыве 7,052 мільёна чалавек (74 працэнты агульнай колькасці насельніцтва), у сельскай мясцовасці – 2,437 мільёна. Канчатковыя вынікі перапісу будуць падведзены да 1 верасня 2010 года.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.