Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • З цягніка Цярэспаль – Брэст невядомыя асобы праз акно выкінулі некалькі пакетаў з кантрабандай

З цягніка Цярэспаль – Брэст невядомыя асобы праз акно выкінулі некалькі пакетаў з кантрабандай


17 жніўня, у 23 гадзіны 14 хвілін, ваеннаслужачыя Брэсцкай пагрангрупы зафіксавалі, што ў час руху з цягніка Цярэспаль – Брэст у рэжымнай зоне чыгуначнага пункта пропуску «Брэст» былі выкінуты некалькі пакетаў. Да месца здарэння аператыўна прыбыў пагранічны нарад аддзялення пагранкантролю «Буг», які знайшоў там адзін пакет з адзеннем замежнай вытворчасці і тры пакеты з рэчывам расліннага паходжання. Адзенне на агульную суму каля 9 мільёнаў рублёў перададзена ў Брэсцкую мытню, а рэчыва расліннага паходжання (магчыма, наркотыкі) – у экспертна-крыміналістычны цэнтр упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама для правядзення экспертызы. Цяпер праводзяцца следчыя і аператыўныя дзеянні па ўстанаўленні асоб, якія маюць адносіны да гэтага здарэння.
Прэс-служба Брэсцкай пагрангрупы
імя Ф.Э.Дзяржынскага.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля