Заўчора адкрылі беларускую частку міжнароднага пункта пропуску“Перароў-Белавежа”

Заўчора адкрылі беларускую частку міжнароднага пункта пропуску“Перароў-Белавежа”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Заўчора была ўрачыста адкрыта беларуская частка міжнароднага пункта пропуску“Перароў-Белавежа”
Дадзены аб’ект – унікальны, бо знаходзіцца ў цэнтры Белавежскай пушчы і дае магчымасць жадаючым перасячы мяжу ў тым ці іншым напрамку як пешшу, так і на веласіпедзе. Пагранічны пераход не з’яўляецца кругласутачным, але ўжо цяпер за дзень можа абслужыць 100 чалавек. Будаўніцтва аб’екта вялося за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы з мэтай паляпшэння інфраструктуры дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
На адкрыцці сучаснага пагранічнага пераходу прысутнічалі старшыня дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі палкоўнік Аляксандр Баечка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар (на здымку), прадстаўнікі мытні і пагранічных войск, а таксама дэлегацыя зацікаўленых служб з Польшчы.
Канстанцін Сумар адзначыў, што новы пункт мае вялікае значэнне не толькі для насельніцтва прыгранічнай зоны, але дае магчымасць павялічыць паток турыстаў у нацыянальны запаведны парк і тым самым прынясе важкі фінансавы прыбытак, заадно прапагандуючы прыгажосць беларускага краю.
Аляксей Ганчук “НТ”,
Камянецкі раён.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На Брэстчыне забаронены продаж алкагольных напіткаў ноччу

Следующая запись

Услед за белаю ракою