Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Зварот старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю З.К.Ломаця

Зварот старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю З.К.Ломаця


Паважаныя таварышы!
На днях нас у чарговы раз злучыць тэлефонная «прамая лінія», з дапамогай якой жыхары Брэсцкай вобласці маюць магчымасць напрамую звярнуцца да кіраўніцтва Камітэта дзяржкантролю.
Карысць ад такіх зносін – узаемная: грамадзяне, законныя інтарэсы якіх парушаюцца, пасля нашага ўмяшання атрымліваюць жаданае, а Камітэт – інфармацыю для аналізу і нават для праверак.
На папярэднія «прамыя лініі» мне паступала вялікая колькасць тэлефонных званкоў. Было шмат сур’ёзных прапаноў ад людзей неабыякавых, тых, хто не праходзіць міма вострых праблем, а галоўнае – прапануе шляхі іх вырашэння.
Спадзяюся, што і ў час маючай адбыцца размовы вы выкажацеся па найбольш актуальных аспектах сацыяльна-эканамічнага становішча вашага рэгіёну і краіны ў цэлым. Хацелася б, каб на «прамой лініі» былі закрануты тэмы якасці выпускаемых тавараў, прасоўвання айчыннай прадукцыі як за мяжой, так і ўнутры краіны, прыцягнення інвестыцый у эканоміку (у прыватнасці, вашы прапановы па развіцці Нарачанскага краю, Аўгустоўскага канала, іншых рэкрэацыйных аб’ектаў). Разлічваю таксама, што пачую вашы меркаванні па пытаннях незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ценявога бізнэсу, ухілення ад выплаты падаткаў, паведамленні аб карупцыі, злоўжываннях, безгаспадарчасці службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый, прадпрыемстваў розных форм уласнасці.
Думаю, што вы не пакінеце без сваёй увагі факты невыканання зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства, парушэнні ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарта, будаўніцтва, аховы здароўя, адукацыі, камунальнага, гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Акрамя таго, улічваючы, што ў краіне ўведзены новыя правілы ажыццяўлення кантрольнай і нагляднай дзейнасці, для нас будуць вельмі карыснымі вашы меркаванні аб рабоце кантралюючых і наглядных органаў. Дапускаю, што ў гэтай справе не абыдзецца без крытыкі, але канструктыўная крытыка нам не пашкодзіць.
Такім чынам, чакаю вашых званкоў. Перакананы: жыхары Брэсцкай вобласці выкарыстаюць выпадак пазваніць на «прамую лінію» старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і ўнясуць свае заўвагі і прапановы па самым шырокім спектры пытанняў.
Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, наша жыццё мы зробім камфортным і заможным, а нашу краіну – моцнай і квітнеючай!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля