Беларусь

Маладыя лейтэнанты


17 выпускнікоў Магілёўскага каледжа МУС Рэспублікі Беларусь
размеркаваны на Брэстчыну
У пачатку службы з учарашнімі курсантамі сустрэлася кіраўніцтва УУС аблвыканкама, абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск.
Начальнік упраўлення ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Уладзімір Сычэўскі расказаў прысутным аб рабоце падраздзяленняў аховы правапарадку. Ён зазначыў, што навабранцам неабходна працаваць на імідж міліцыі ў сваіх раёнах – Столінскім, Ганцавіцкім, Лунінецкім, Маскоўскім г. Брэста.
Сярод пажаданняў старэйшых калег былі і захаванне службовай дысцыпліны, і актыўная пазіцыя ў адносінах да выбранай справы, а таксама ўменне на старце кар’еры бачыць перспектывы. Уладзімір Сычэўскі прыняў маладых лейтэнантаў у рады брэсцкай міліцыі і паабяцаў: праз год яны зноў сустрэнуцца, каб абмеркаваць, чаго ўдалося дасягнуць і з якімі праблемамі прыйшлося сутыкнуцца.
Алёна СВЯТЛАНАВА, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля