Якая таніроўка шкла на аўтамабілях дапушчальная?
Толькі завадская таніроўка!
Якая таніроўка шкла на аўтамабілях дапушчальная?
Сяргей ІВАШЧЫК,
Драгічынскі раён.
Адказвае інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Наталія КАРАБКО:
– У адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху забаронены ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, на шкле і аконных праёмах якіх устаноўлены не прадугле-джаныя канструкцыяй дадатковыя прадметы ці нанесены пакрыцці, у тым ліку і плёначныя. Забаронены ўдзел у дарожным руху транспарту, шкло якога мае ступень святлапрапускання менш чым 75 працэнтаў – для ветравога шкла, 70 – для пярэдняга бакавога, столькі ж для задняга бакавога і задняга шкла, калі на іх не нанесена заводам-вытворцам маркіроўка, якая ўтрымлівае наступнае спалучэнне знакаў: 43R, V; 43R, V-VI; AS3; 43R, V, AS3.
Такім чынам, дазваляецца эксплуатацыя транспартных сродкаў толькі з завадской таніроўкай. У астатніх выпадках яна, у тым ліку плёначнае пакрыццё, забаронена.
Адсутнасць у пасведчанні аб рэгістрацыі аўтамабіля з завадской таніроўкай шкла звестак аб даце мытнага афармлення будзе расцэнена як парушэнне Правіл дарожнага руху і пры праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду, і ў выпадку спынення аўтамабіля інспектарам ДАІ.
У верхняй частцы ветравога шкла дапускаецца ўмацаванне палоскі празрыстай каляровай плёнкі не больш чым на 140 міліметраў.
Хачу нагадаць вадзіцелям, што, акрамя копіі пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні, уручаецца прадпісанне на ўхіленне таніроўкі. І калі велічыня штрафа за незахаванне норм таніроўкі аўташкла цяпер абмежавана сумай да дзвюх базавых велічынь, дык невыкананне прадпісання караецца штрафам ужо ў памеры да 20 базавых велічынь.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.