Рэха падзеі: у Кобрыне ўпершыню адсвяткавалі Дзень сям’і, кахання і вернасці

Рэха падзеі: у Кобрыне ўпершыню адсвяткавалі Дзень сям’і, кахання і вернасці

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У Кобрыне 8 ліпеня ўпершыню адсвяткавалі Дзень сям’і, кахання і вернасці, арганізатарамі якога выступілі Кобрынскае благачынне і аддзел ЗАГС райвыканкама

Сёння многія ведаюць пра Дзень святога Валянціна, які прыйшоў да нас з Захаду, але ў праваслаўных хрысціян ёсць свае заступнікі закаханых, шлюбу і сямейнага шчасця – Пётр і Фяўроння. Менавіта яны з’яўляюцца апекунамі Дня сям’і, кахання і вернасці. Упершыню ў Кобрыне свецкая ўлада і Царква адзначылі яго сумесна.
У гэты дзень ва ўсіх праваслаўных храмах горада прайшла боская літургія, пасля якой адбыўся хрэсны ход да Свята-Аляксандра-Неўскага сабора, дзе чыталі малебен аб сям’і. Святочная праграма адбылася на Замкавай плошчы. Тут пад промнямі гарачага сонца спраўдзілася запаветная мара Аляксандра Антанюка і Людмілы Штык, якія стварылі сям’ю. Ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі пасведчанні аб нараджэнні дзяцей бацькі самых маленькіх жыхароў горада – сем’і Мельнічук і Углянец. Арганізатары свята ўшанавалі і мнагадзетныя кобрынскія сем’і. З асаблівым хваляваннем і бурнымі апладысментамі віталі юбіляраў “жамчужнага” вяселля – Людмілу і Аркадзія Ціханавых.
Усіх герояў і гасцей свята павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Таццяна Місюк. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі букеты з рамонкаў – сімвала кахання, і падарункі ад райвыканкама і СТАА ВП “Палессе”. Не абышлося без музычных і танцавальных нумароў: перад гасцямі выступілі навучэнцы Дома творчасці юных, школы мастацтваў і праваслаўныя царкоўныя брацтвы.
У імя кахання і сям’і было арганізавана гэта мерапрыемства, якое можа стаць новай кобрынскай традыцыяй.
Юлія ВОЎК,
студэнтка
БрДУ імя А.С. Пушкіна,
г. Кобрын.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Рэха падзеі: VI абласны фестываль-злёт маладых сем’яў “Вера. Надзея. Любоў”

Следующая запись

На Брэстчыне з’явіліся новыя рэлігійныя суполкі