Рэзананс: “Баксёр… у тралейбусе”

Рэзананс: “Баксёр… у тралейбусе”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Пад такой назвай у №51 ад 14 снежня 2012 года быў апублікаваны матэрыял, у якім гаварылася пра перавозку ў тралейбусе сабакі без намордніка і павадка. На публікацыю адрэ-агавала камунальнае ўнітарнае транспартнае прадпрыемства “Тралейбусны парк г. Брэста”. У адказе за подпісам дырэктара Ігара ЖМІНЬКО, у прыватнасці, сказана, што “вадзіцель, які ажыццяўляў кантроль за захаваннем бяспекі дарожнага руху, праводзячы продаж білетнай прадукцыі на прыпынках, мог не бачыць сабаку на задняй пляцоўцы з-за пасажыраў, якія знаходзіліся ў салоне. Разам з тым інфармацыя, размешчаная ў газеце, будзе даведзена вадзіцелям на агульным сходзе”.
Кіраўнік тралейбуснага парка праінфармаваў аб тым, што Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў (пастанова Савета Міністраў 30.06.2008 года №972) не вызначаны парадак перавозкі буйных хатніх жывёл, у тым ліку сабак, у грамадскім транспарце рэгулярных зносін.
Сапраўды, такога пункта ў Правілах… няма. Але гэта не значыць, што грамадзяне могуць перавозіць у грамадскім транспарце каго заўгодна. Затое ёсць пункт у асобным раздзеле “Аўтамабільныя перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі”: перавозіць жывёл (сабак, катоў), птушак трэба ў клетках, скрынках ці мяхах, альбо сумках з водаўстойлівым дном. Сабака перавозіцца ў намордніку і кароткім павадку пасажырам не маладзейшым за 16 гадоў (сабака патэнцыяльна небяспечнай пароды – толькі дарослым). Гаспадар бярэ на сябе адказнасць у выпадку пашкоджання  маёмасці.
“У падобных абставінах пасажыры не павінны быць пасіўнымі назіральнікамі, а своечасова інфармаваць вадзіцеля аб знаходжанні ў салоне жывёлы, а таксама пра іншыя няштатныя сітуацыі”, – адзначае ў пісьмовым адказе дырэктар тралейбуснага парка Ігар Жмінько.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На пункце мытнага афармлення “Макраны” затрымана кантрабанда тавару інтымнага характару

Следующая запись

У музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” гасцюе выстава народных рамёстваў Дагестана “Гордасць і велічнасць краіны гор”